Расея перакінула гэтыя зьнішчальнікі ў Беларусь у сьнежні 2022 году.
У Кітаі зь візытам знаходзяцца прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен. Высокі камісар Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль плянуе наведаць Кітай на наступным тыдні.
«Вайна білбордаў» на ўкраінска-беларускай мяжы трывае ўжо некалькі месяцаў.
Ракетныя комплексы Ўкраіне перадалі ЗША.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што заявы аб разьмяшчэньні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі зьяўляюцца часткай інфармацыйнай вайны.
Расейца Аляксея Маскалёва затрымалі ўначы 30 сакавіка ў Менску. З таго часу пра яго няма вестак. Дзе цяпер знаходзіцца дачка Аляксея Маша, якую раней зьмясьцілі ў прытулак, таксама невядома, піша «ОВД-Инфо».
Арганізацыя, якая называе сябе «Нацыянальная рэспубліканская армія», узяла на сябе адказнасьць за выбух у Санкт-Пецярбургу, у выніку якога быў забіты расейскі прапагандыст Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін) і некалькі дзясяткаў чалавек параненыя.
Расейскія СМІ апублікавалі відэазапіс, на якім малады чалавек паказвае супрацоўнікам ФСБ Расеі самаробны перадатчык і тлумачыць, як ён запускаў эфіры.
«Пуцін ідзе на далейшую эскаляцыю, нягледзячы на тое, што ня можа нічога дасягнуць. Ягоныя апошнія ядзерныя стаўкі па перамяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусь азначаюць новую эскаляцыю, якая выклікае непасрэдную пагрозу для эўрапейскай бясьпекі», — заявіў Жузэп Бурэль ў Брусэлі.
Уладзімір Пуцін, паводле зьбеглага афіцэра, не карыстаецца ні мабільным тэлефонам, ні інтэрнэтам і жыве ў інфармацыйным вакуўме.
Міністар абароны Расеі паведаміў, што частка беларускіх самалётаў штурмавой авіяцыі атрымалі «магчымасьць наносіць удары па аб’ектах праціўніка сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
Паведамляецца, што беларускія вайскоўцы пройдуць поўны цыкль навучаньня на адным з расейскіх вайсковых палігонаў.
Уладзімір Зяленскім расказаў замежным гасьцям, як закладнікі ў цемры пісалі на сьценах склепу прозьвішчы і даты сьмерці сваіх аднавяскоўцаў, а дзеці — радкі ўкраінскага гімну.
Летась у акупаванай частцы Запароскай вобласьці Ўкраіны загінулі некалькі калябарантаў.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкулу 105 Крымінальнага кодэксу Расеі («Забойства»). Расейскі нацыянальны антытэрарыстычны камітэт абвінаваціў у выбуху спэцслужбы Ўкраіны і Фонд Навальнага.
У пецярбурскай кавярні «Стрыт-бар», якая паводле расейскіх СМІ належыць уладальніку ПВК Вагнеэра Яўгену Прыгожыну, прагрымеў выбух. Загінула адна асоба. Паводле расейскіх тэлеграм-каналаў, гэта блогер Уладлен Татарскі.
Увечары 1 красавіка ў Бранскай вобласьці Расеі мабілізаваны ўзяў у закладнікі саслужыўцаў пасьля таго, як даведаўся, што двое яго пляменьнікаў загінулі падчас баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.
Старшыні ў Радзе Бясьпекі ААН зьмяняюцца кожны месяц. Чаргуюцца адпаведна назвам краін паводле ангельскага альфабэту. Да Расеі гэтую пасаду займаў Мазамбік, пасьля яе старшынёй будзе Швайцарыя.
Праваабаронцы з цэнтру «Мэмарыял» і праекту «АВД-Інфа» зьвярнуліся ў Эўракамісію і Раду Эўропы з заклікам зьвярнуць увагу на крымінальны перасьлед жыхара расейскай Тулы Аляксея Маскалёва, бацькі школьніцы, якая намалявала антываенны малюнак.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб новай Канцэпцыі зьнешняй палітыкі РФ. Саму канцэпцыю на нарадзе Савету бясьпекі РФ прадставіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Указ апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
У адным з баёў пад Бучай загінуў першы беларускі добраахвотнік Ільля Літвін, яшчэ адзін, Аляксей Назараў, атрымаў цяжкае раненьне, у выніку якога яму ампутавалі нагу. Цяпер імем Ільлі Літвіна ў Бучы хочуць назваць адну з вуліц.
Рэдакцыя заклікала адміністрацыю Джо Байдэна дабівацца вызваленьня журналіста, а таксама разгледзець магчымасьць «дыпляматычнай і палітычнай эскаляцыі» з Расеяй.
«Знаходжаньне расейскага пэрсаналу на тэрыторыі Запароскай АЭС незаконнае. Украінскія органы іх усіх ідэнтыфікуюць, і кожнага, хто там зьяўляецца на станцыі, мы будзем прыцягваць да адказнасьці», гаворыцца ў заяве.
Нацыянальны саюз журналістаў Украіны заклікаў праваахоўныя органы адрэагаваць на парушэньні правоў журналістаў і перашкоды ў выкананьні прафэсійных абавязкаў.
За 400 дзён вайны праваахоўныя органы Ўкраіны задакумэнтавалі 77 465 ваенных злачынстваў, учыненых расейскімі вайскоўцамі.
174 тысячы квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны забруджаныя мінамі і расейскімі снарадамі розных тыпаў, якія не разарваліся.
Расея працягвае тэрарызаваць памежныя ўкраінскія раёны (Чарнігаўская і Сумская вобласьць. — РС), абстрэльваючы поўнач Украіны са сваёй тэрыторыі.
Затрыманьне журналіста Wall Street Journal Эвана Гершковіча і завядзеньне супраць яго крымінальнай справы пацьвердзіла ФСБ.
У Інстытуце вывучэньня вайны таксама зьвярнулі ўвагу на аднаўленьне з 13 сакавіка рэгулярных авіярэйсаў з Ірану ў Расею.
Архімандрыт Аўрамій заклікаў манахаў, якія навучаюцца ў сэмінарыі і нясуць службу ў Кіева-Пячорскай лаўры, перайсьці разам зь ім у Праваслаўную царкву Ўкраіны.
28 сакавіка расейцу Аляксею Маскалёву прысудзілі 2 гады калёніі ў справе аб «дыскрэдытацыі» войска за пасты ў «Аднаклясьніках». Перасьлед мужчыны пачаўся пасьля таго, як яго дачка намалявала ў школе на ўроку антываенны малюнак. Цяпер дзяўчынка ў прытулку.
«Цяпер Расея, нібыта наркаман, патрабуе новай дозы і разьлічвае атрымаць яе ад Міжнароднага алімпійскага камітэту, які, падобна, мае нейкую загадкавую гістарычную слабасьць да дыктатараў».
На мінулым і пачатку цяперашняга тыдня некаторыя прадстаўнікі духавенства вывозілі з Кіева-Пячорскай лаўры іконы, бытавую тэхніку і іншую маёмасьць, якую лічаць сваёю.
Такім чынам, Украіна цалкам спыняе ўсю памежную супрацу зь Беларусьсю.
Украінскі прэзыдэнт паведаміў, што таксама хацеў бы сустрэцца з лідэрам Кітаю.
У Дзярждэпартамэнце ЗША назвалі рашэньне Масквы «чарговым прыкладам безадказнай рыторыкі».
Ва Ўкраіне перакананыя, што заява расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб разьмяшчэньні ў Беларусі ядзернай зброі зьяўляецца адказам на паразы расейскай арміі на полі бою.
«Беларускі бок перакананы, што на зьмену канфрантацыйнай рыторыцы і сьпіралі гонкі ўзбраеньняў павінен прыйсьці канструктыўны і ўзаемапаважлівы дыялёг, накіраваны на ўмацаваньне архітэктуры глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі».
Як сьцьвярджаюць украінскія вайскоўцы, такім чынам Расея спрабуе вызначыць разьмяшчэньне сродкаў супрацьпаветранай абароны, якія Ўкраіна атрымала ад замежных партнэраў.
Расея нясе вялікія страты вайсковай тэхнікі, але спрабуе атачыць Аўдзееўку ў Данецкай вобласьці.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская заявіла падчас сустрэчы з Джэйкам Саліванам, дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы, аб недапушчальнасьці разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Эўразьвяз ня бачыць пацьвярджэньняў з боку Беларусі таго, што пагроза Пуціна разьмясьціць на яе тэрыторыі ядзерную зброю стаіць на парадку дня, аднак «гатовы да любога сцэнару», сказаў афіцыйны прадстаўнік дыпляматычнага ведамства ЭЗ.
Свабода пачытала, што гавораць пра намер Пуціна разьмясьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю расейскія і беларускія прапагандысты і зрабіла падборку выказваньняў.
Прапампоўваньне газу ў Эўропу павялічылася на 7 %, да 40 мільёнаў кубамэтраў на дзень.
Такая рэакцыя Расеі, магчыма, зьвязана з паведамленьнямі аб намеры Вялікай Брытаніі перадаць Украіне снарады са зьбедненым уранам.
25 сакавіка Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Прэзыдэнт РФ адзначыў, што будаўніцтва адпаведанага сховішча павінна быць завершана да 1 ліпеня. Аднак міжнародныя экспэрты ставяцца да гэтай заявы скэптычна.
Паводле амбасадара, такі крок «наўпрост супярэчыць палажэньням Дагавору аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Прычым гэта парушэньне як з боку Расеі, так і Беларусі».
1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Пра гэта 25 сакавіка паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у эфіры тэлеканала «Россия-24».
Пры гэтым дзяржсакратар ЗША ня змог сказаць, ці павінны ЗША затрымаць расейскага прэзыдэнта ў падобнай сытуацыі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Беларуская кампанія «Белзьнешпрамсэрвіс» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за гандаль з вайскова-прамысловымі комплексамі Сірыі і Ірану.
Загрузіць яшчэ