Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве назвалі амаральным удзел кіраўнікоў краін Цэнтральнай Азіі і Каўказу ў вайсковым парадзе ў Маскве


Прэм’ер-міністар Армэніі і кіраўнікі Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану пасьля вайсковага параду ў Маскве
Прэм’ер-міністар Армэніі і кіраўнікі Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану пасьля вайсковага параду ў Маскве

Аляксандра Лукашэнку МЗС Украіны ў заяве не згадала.

Міністэрства замежных спраў Украіны разглядае ўдзел прэм’ер-міністра Армэніі і кіраўнікоў Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану ў вайсковым парадзе ў Маскве як амаральны і непрыязны крок у дачыненьні да Ўкраіны і праяву зьнявагі да ўкраінскага народу, які змагаецца за сваё выжываньне і свабоду.

«Народы Цэнтральнай Азіі і Каўказу ўнесьлі неацэнны ўклад у перамогу над нацызмам 78 гадоў таму. Яны не заслугоўваюць лёсу быць выкарыстанымі цяпер Крамлём для ўдзелу ў фальшывай акцыі, якая ня мае нічога супольнага з подзьвігам пераможцаў над нацызмам», — адзначаецца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны.

«У часе мерапрыемства прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімір Пуцін, якога вышуквае міжнароднае правасудзьдзе за ваенныя злачынствы, апраўдвае забойства ўкраінцаў, зьнішчэньне ўкраінскіх гарадоў і вёсак, выкраданьне ўкраінскіх дзяцей і рэпрэсіі супраць жыхароў захопленых украінскіх тэрыторый. У ноч перад зборкаю Расея выпусьціла па Ўкраіне 25 крылатых ракет, у тым ліку 15 — па Кіеве, каб выклікаць яшчэ больш сьмерцяў і нанесьці яшчэ больш руйнаваньняў на ўкраінскай зямлі», — падкрэсьлілі ўкраінскія дыпляматы.

У МЗС Украіны зьвярнулі ўвагу на тое, што ўдзельнікам параду прадэманстравалі тэхніку, якая ўжо дзясяты год удзельнічае ў агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У канцы красавіка свой візыт у Маскву 9 траўня анансаваў толькі прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў. Пра ўдзел прэзыдэнта Казахстану Касыма-Жамарта Такаева, кіраўнікоў Таджыкістану і Туркмэністану Эмамалі Рахмона і Сердара Бердымухамедава, а таксама Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ера Армэніі Нікола Пашыньяна стала вядома толькі 8 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG