Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачаліся лясныя пажары ў 18 рэгіёнах, загінулі 7 чалавек


Пажар у Цюменскай вобласьці
Пажар у Цюменскай вобласьці

Ляндшафтныя пажары палаюць зараз як мінімум у 18 расейскіх рэгіёнах. У Цюменскай і Курганскай абласьцях ад іх загінулі сем чалавек.

У Курганскай вобласьці загінулі шэсьць чалавек, яшчэ 14 пацярпелі. Губэрнатар рэгіёну Вадзім Шумкоў заклікаў людзей эвакуавацца, калі ўзьнікне пагроза.

У Цюменскай вобласьці пры тушэньні пажару загінуў 49-гадовы мясцовы жыхар, траўмы атрымалі яшчэ два чалавекі. У вобласьці ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі і аб’явілі эвакуацыю жыхароў некалькіх населеных пунктаў. Ад агню гінуць і жывёлы.

Таксама буйныя лясныя пажары зафіксаваны ў Омскай, Чалябінскай, Амурскай абласьцях, у Хабараўскам краі і ў Яўрэйскай аўтаномнай вобласьці. Ва ўсіх гэтых рэгіёнах увялі рэжым надзвычайнай сытуацыі — на месцах або на ўсёй тэрыторыі.

Паводле зьвестак Авіялесаховы, да раніцы 8 траўня ў Расеі зафіксавалі 154 лясныя пажары.

Улады рэгіёнаў і «Грынпіс» абвінавачваюць у стыхійным бедзтве людзей: пажары ўзьнікаюць ад спальваньня травы і непатушаных вогнішчаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG