Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве прызначыў дату разгляду справы аб экстрадыцыі Соф’і Сапегі


Соф’я Сапега
Соф’я Сапега

Палітзьняволеная раней выказала жаданьне адбыць рэшту тэрміну ў краіне свайго грамадзянства, Расеі.

Справу Соф’і Сапегі аб далейшым адбыцьці тэрміну ў Расеі будзе разглядаць Прэсьненскі раённы суд Масквы 24 траўня.

Палітзьняволеная раней пагадзілася на экстрадыцыю ў Расею. Сапега мае расейскае грамадзянства.

У сярэдзіне красавіка ў гутарцы з консулам палітзьняволеная не выказвала скаргаў на ўмовы ўтрыманьня і стан свайго здароўя.

  • Софʼю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 году разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу Nexta​ Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасьля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню. Пара вярталася з адпачынку.
  • Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраваньні тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя зьвесткі сілавікоў.
  • Суд пачаўся 28 сакавіка 2022 году і праходзіў у закрытым рэжыме. Сапезе выставілі абвінавачаньні паводле сямі артыкулаў, але прызналі вінаватай паводле двух — ч. 3 арт. 130, а таксама ч. 1 арт. 179.
  • Ёй прысудзілі 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Сапега ў калёніі працуе швачкай. Раней у перапісцы яна расказала маці, што працы шмат, усе працуюць безь перапынку, здароўе ад стрэсу не паляпшаецца. У адным зь лістоў дзяўчына папрасіла маці паабяцаць ёй, што тая забярэ яе з калёніі.
  • У студзені 2023 году Соф’і Сапезе адмовілі ў памілаваньні, нягледзячы на выплату грашовай кампэнсацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG