Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праходзяць ператрусы ў апазыцыйных палітыкаў


Расейская паліцыя
Расейская паліцыя

Паліцыянты праводзяць ператрусы ў палітыкаў адразу ў некалькіх рэгіёнах Расеі.

Тых, да каго прыйшлі сілавікі, улады і ананімныя тэлеграм-каналы зьвязваюць зь дзейнасьцю палітыка Ільлі Панамарова, паведамляе «Настоящее Время».

Па вэрсіі РИА Новости 18 траўня, паліцыянты прыйшлі менавіта да паплечнікаў палітыка Панамарова. Ён быў дэпутатам Дзярждумы з 2007 па 2016 год. Цяпер мае ўкраінскае грамадзянства і жыве ва Ўкраіне. Супраць самога Панамарова яшчэ летам 2022 году распачалі крымінальную справу за «фэйкі» пра расейскае войска.

Ператрусы ўжо прайшлі ў маскоўскага апазыцыйнага палітыка і выкладчыка мэхмату МДУ Міхаіла Лабанава, муніцыпальных палітыкаў Галіны Фільчанкі і Надары Хананашвілі, галоўнага рэдактара пецярбурскага выданьня «Ладога» Аляксандра Калініна.

Паліцыянты называюць іх паплечнікамі Ільлі Панамарова і ўдзельнікамі «Зьезду народных дэпутатаў», які адбыўся ў Польшчы.

Што вядома пра зьезд

Зьезд, які прайшоў у лістападзе 2022 году, Генпракуратура Расеі ў красавіку 2023-га абвясьціла «непажаданай» арганізацыяй. На думку расейскага ведамства, «дзейнасьць [зьезду] становіць пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу і бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі, яе мэтамі зьяўляюцца гвалтоўны захоп улады ў Расеі, а таксама выкананьне функцый органаў заканадаўчай, судовай і выканаўчай галін улады ў Расейскай Фэдэрацыі».

Сам зьезд пазыцыянуе сябе як «пераходны парлямэнт Расеі». Яго ўдзельнікі прынялі дэклярацыю, у якой гаворка ідзе аб прызнаньні Ўладзіміра Пуціна ўзурпатарам улады ў Расеі, аб неабходнасьці абнуленьня расейскай Канстытуцыі ўзору 1993 году, а таксама аб правядзеньні люстрацыі. У зьезьдзе ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, у асноўным — апазыцыйныя палітыкі і актывісты, якія жывуць за межамі Расеі. Затрыманага сёньня Міхаіла Лабанава сярод іх не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG