Намесьнік міністра фінансаў ЗША мяркуе, што верхняя мяжа цаны паставіць Расею перад выбарам — працягваць вайну ці не дапусьціць эканамічнага каляпсу.
У Маскве сфармавана вайсковае падразьдзяленьне, куды набіраюць наймітаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
Кіраўніца фонду «Иннопрактика», малодшая дачка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава стала сустаршынёй каардынацыйнай рады ў справе імпартазамяшчэньня пры Расейскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Эўразьвяз замарозіў актывы расейскіх алігархаў і кампаніяў, якія падпалі пад санкцыі, на суму 13,8 мільярда эўра, піша Reuters са спасылкай на эўракамісара па пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэйндэрса.
Літва ў панядзелак пашырыла абмежаваньні на перавозку грузаў праз сваю тэрыторыю ў расейскую Калінінградзкую вобласьць у рамках чарговага этапу раней абвешчаных санкцый ЭЗ супраць Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну.
Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце будзе дамагацца больш хуткіх прававых рашэньняў у міграцыйнай палітыцы ЭЗ на фармальнай сустрэчы міністраў унутраных спраў Эўрапейскага зьвязу ў Празе.
Эўрапейскі крэдытны банк гатовы выдаць Кіеву грошы на падтрымку эканомікі, але гэтаму перашкаджае бюджэтнае падразьдзяленьне Эўракамісіі, асьцерагаючыся фінансавай неплатаздольнасьці Ўкраіны.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў датэрмінова пакіне пасяджэньне групы найбуйнейшых сусьветных эканомік G20 на інданэзійскім востраве Балі.
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што ЭЗ павінен распрацаваць пляны дзеяньняў на выпадак надзвычайных абставінаў, каб падрыхтавацца да поўнага спыненьня паставак расейскага газу на фоне вайны ва Ўкраіне.
У Нямеччыне не хапае каля 100 тысяч IT-спэцыялістаў. Нядаўна нямецкая асацыяцыя лічбавай індустрыі Bitkom прапанавала разьвязаньне гэтай праблемы: запрасіць на працу айцішнікаў зь Беларусі і Расеі.
Цяперашняя сыстэма вайсковай службы ў Латвіі сябе вычарпала, таму на працягу пяці гадоў у краіне мае зьявіцца служба абароны краіны. Спачатку яна будзе добраахвотнай, а потым усеагульнай. Пра гэта 5 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі заявіў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Былая міністар замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль пакінула краіну, баючыся за сваю бясьпеку. Ёй паступалі пагрозы забойствам.
Незалежная Дысцыплінарная рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) адхіліла апэляцыі фэдэрацый хакею Расеі і Беларусі на рашэньне Рады IIHF, якім тая адмовілася дапусьціць іх зборныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі.
Эўрапейскі інвэстыцыйны банк, крэдытны орган Эўразьвязу, прапанаваў структуру фінансаваньня, якая раней выкарыстоўвалася падчас пандэміі COVID-19, для аказаньня дапамогі ў аднаўленьні Ўкраіны з аб’ёмам інвэстыцый да 100 мільярдаў эўра.
Разбураная інфраструктура і меркаваньні бясьпекі абцяжарваюць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў многія раёны Ўкраіны.
У кіраўніцтве Ўкраіны адпрэчылі распаўсюджаную расейскім бокам інфармацыю аб атачэньні і ўзяцьці Лісічанску — апошняй апоры ўкраінскай абароны ў Луганскай вобласьці на ўсходзе краіны.
Падчас свайго выступленьня 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці Лукашэнка заявіў, што некалькі дзён таму Ўзброеныя сілы Ўкраіны спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
Эўракамісія плянуе дазволіць Расеі ўвозіць у Калінінград тавары, якія трапілі пад санкцыі, але толькі ў аб’ёмах, параўнальных з пастаўкамі да яе ўварваньня ва Ўкраіну.
Deutsche Welle аднавіла радыёвяшчаньне на сярэдніх хвалях, сыгнал можна прымаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Пасол Расеі ў Баўгарыі Элеанора Мітрафанава заявіла ў пятніцу, што паставіць перад расейскім кіраўніцтвам пытаньне аб закрыцьці амбасады ў Сафіі — пасьля рашэньня баўгарскіх уладаў аб высылцы 70 расейскіх дыпляматаў і супрацоўнікаў дыпляматычных установаў.
У чэрвені эўрапейскія краіны атрымалі больш звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, чым прыроднага газу з Расеі па трубаправодах.
Упершыню з 2009 году Чэхія паводле ратацыі зноў становіцца кіраўніком Рады ЭЗ.
Міністры навакольнага асяродзьдзя Эўразьвязу ўхвалілі мандаты Эўрапейскай рады на перамовы па ключавых палажэньнях пакета «Fit for 55», то бок прававых зьменаў, накіраваных на паскарэньне скарачэньня выкідаў CO2 у Эўразьвязу.
Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю сёлета ў студзені на фоне міграцыйнага крызісу. Апошнія работы ва ўзьвядзеньні загароды працягласьцю амаль 187 кілямэтраў сканчаюцца сёньня, 30 чэрвеня, паведамілі ў памежнай службе Польшчы.
З пачатку нападу Расеі на Ўкраіну і пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі і Беларусі продаж тавараў зь Беларусі ў ЭЗ зьмяншаецца. Пры гэтым гандаль усё адно працягваецца. За красавік, трэці месяц вайны, Беларусь прадала тавараў у Эўразьвяз на 3,6 мільярда даляраў.
Па словах баўгарскага прэм’ера Кірыла Петкава, супрацоўнікі пасольства былі абвінавачаныя ў шпіянажы.
Нягледзячы на тое, што Лукашэнка зноў і зноў пасьлядоўна дэманструе ваяўнічы антызаходні настрой (апошні прыклад — чарговая сустрэча з Пуціным), Беларусь на мінулым тыдні зрабілася бліжэйшай да Эўрапейскага Зьвязу. Чаму ёсьць падставы для такога сьцьвярджэньня?
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн таксама плянуе абвясьціць аб зьменах у разгортваньні ўзброеных сіл у некалькіх краінах Балтыі, якія былі разьмешчаны там перад уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, паведаміў тэлеканал NBC са спасылкай на свае крыніцы.
У інтэрвію нямецкім журналістам прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» расказала, як хакер-актывісты зьвязаныя з палком Каліноўскага і змагаюцца з расейскай агрэсіяй.
NATO плянуе радыкальна перагледзець свае баявыя пляны, каб забясьпечыць лепшую абарону ўсходняга флянгу альянсу, заявіў генэральны сакратар блёку Енс Столтэнбэрг.
Амэрыканскі гісторык Тымаці Снайдэр параўнаў пуцінскую блякаду паставак збожжа з Украіны са сталінскім тэрорам, назваў вайну РФ ва Ўкраіне каляніяльнай і параіў, як супрацьстаяць расейскай прапагандзе.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам падкрэсьліў, што «любая спроба залагодзіць канфлікт цяпер» прывядзе толькі да працяглай нестабільнасьці. Пра гэта паведаміла прэс-служба брытанскага ўраду па выніках сустрэчы.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што па выніках саміту ЭЗ вырашыў даць Украіне фінансавую дапамогу 9 мільярдаў эўра
Юлія Мядзьвецкая расказала Радыё Свабода, чаму Эўразьвязу варта праводзіць мяжу, з аднаго боку, паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю, а з другога боку — паміж беларускімі ўладамі і беларускім грамадзтвам.
У маленькіх гарадах адміністрацыі закупляюць сотні крыжоў і вянкоў. Гэтыя зьвесткі супярэчаць заявам, што Расія амаль перастала несьці страты ва Ўкраіне.
Нафтавыя танкеры расейскай кампаніі «Совкомфлот» працягваюць хадзіць у парты Эўропы, нягледзячы на заходнія санкцыі.
Кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што ўкраінскім войскам давядзецца пакінуць Севераданецк, «таму што знаходзіцца на разьбітых пазыцыях ня мае сэнсу: расьце колькасьць забітых».
Аб гэтым паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Эўрапарлямэнт падтрымаў рэзалюцыю аб падтрымцы наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў чальцы Эўразьвязу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Эўрапарлямэнту.
Сталіца Аўстрыі ўзначаліла рэйтынг самых зручных для жыцьця гарадоў трэці раз, як у 2018 і 2019 гадах.
Вялікая Брытанія праз санкцыі адмовіла ў выдачы ўязных візаў чальцам расейскай дэлегацыі для ўдзелу ў штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе з 2 па 6 ліпеня ў Бірмінгеме.
Парлямэнт Баўгарыі вынес вотум недаверу ўраду краіны. 123 дэпутаты з 239 прагаласавалі за адстаўку кабінэта міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Кірылам Петкавым.
Суд у Рызе арыштаваў прарасейскага актывіста Ўладзіміра Ліндэрмана па крымінальнай справе аб услаўленьні і апраўданьні генацыду, злачынстваў супраць чалавецтва, супраць міру ці ваенных злачынстваў, піша Delfi.
Фінляндыя дзесяцігодзьдзямі рыхтавалася да нападу Расеі і будзе чыніць жорсткі супраціў, калі напад адбудзецца, заявіў камандуючы яе Ўзброенымі сіламі.
Расейскія вайскоўцы праводзяць вучэньні, падчас якіх імітуюць ракетныя ўдары па эстонскай тэрыторыі. Пра гэта 22 чэрвеня заявіў канцлер Міністэрства абароны Эстоніі Кусьці Салм у інтэрвію фінскай газэце Iltalehti.
Ляйтматывам выступаў беларускіх удзельнікаў канфэрэнцыі Каліноўскага ў Брусэлі быў такі: прыйшоў час паставіць пытаньне пра інтэграцыю Беларусі ў структуры ЭЗ.
Некалькі краін Эўразьвязу настойваюць на распрацоўцы сёмага пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі з прычыны ўварваньня ва Ўкраіну. Новыя абмежаваньні могуць закрануць золата.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы з прамовай «Эўропа: ад трагедыі да надзеі».
21 чэрвеня ў Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі праходзіць канфэрэнцыя Каліноўскага.
Загрузіць яшчэ