Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Баўгарыі вынес вотум недаверу ўраду


Вынікі галасаваньня ў баўгарскім парлямэнце па вотум недаверу ўраду краіны
Вынікі галасаваньня ў баўгарскім парлямэнце па вотум недаверу ўраду краіны

Парлямэнт Баўгарыі вынес вотум недаверу ўраду краіны. 123 дэпутаты з 239 прагаласавалі за адстаўку кабінэта міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Кірылам Петкавым.

Петкаў узначаліў урад усяго паўгода таму і займаў актыўную праэўрапейскую і праэўраатлянтычную пазыцыю.

Апанэнты Петкава абвінавачваюць яго і яго кабінэт міністраў у недастатковых намаганьнях па барацьбе з інфляцыяй. Таксама ў іх ёсьць рознагалосьсі і ў іншых пытаньнях фінансавай палітыкі. Яшчэ адным спрэчным пытаньнем сталі дэбаты аб тым, ці павінна Баўгарыя падтрымаць імкненьне Паўночнай Македоніі стаць кандыдатам у сябры ЭЗ.

Кірыл Петкаў
Кірыл Петкаў

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што на рашэньне парлямэнта паўплывала імкненьне Петкава змагацца з карупцыяй ва ўладзе найбяднейшай краіны Эўразьвязу. Раней Петкаў заяўляў, што прычынай падрыхтоўкі вотуму недаверу стала пагроза раскрыцьця буйных карупцыйных схем, у якіх маглі быць замяшаныя баўгарскія палітыкі.

  • Пасьля пачатку ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Петкаў, нягледзячы на шматгадовыя гістарычныя сувязі Баўгарыі з СССР і пазьней Расеяй, цалкам падтрымаў пазыцыю ЭЗ і NATO. Ён звольніў міністра абароны Стэфана Янева, які адмаўляўся называць уварваньне вайной, аддаючы перавагу афіцыйнаму крамлёўскаму тэрміну «спэцапэрацыя».
  • Петкаў падтрымаў санкцыі ЭЗ супраць Расеі і паабяцаў украінскім узброеным сілам тэхнічную дапамогу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG