Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае войска падчас вучэньняў імітуе ракетныя ўдары па Эстоніі


Талін
Талін

Расейскія вайскоўцы праводзяць вучэньні, падчас якіх імітуюць ракетныя ўдары па эстонскай тэрыторыі. Пра гэта 22 чэрвеня заявіў канцлер Міністэрства абароны Эстоніі Кусьці Салм у інтэрвію фінскай газэце Iltalehti.

«Расейскія гелікоптэры ўчынілі некалькі парушэньняў мяжы. Гаворка ідзе не пра караблі за пяцьдзясят міляў ад берага ці пра самалёты, а пра гелікоптэры. Гелікоптэр не перасякае мяжу выпадкова», — сказаў Салм.

Міністэрства абароны Эстоніі лічыць сытуацыю дастаткова сур’ёзнай і зьвязвае частыя выпадкі расейскай актыўнасьці на мяжы з самітам NATO, які павінен прайсьці на наступным тыдні ў Гішпаніі, піша Bloomberg. На гэтым саміце павінен быць ухвалены чарговы пакет дапамогі Ўкраіне.

  • 10 чэрвеня пасла РФ выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Эстоніі за словы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра эстонскі горад Нарву. Выступаючы перад маладымі прадпрымальнікамі, Пуцін сказаў, што Пётр I у гады Паўночнай вайны са Швэцыяй «вяртаў» тэрыторыі, а не «адрываў» іх ад Швэцыі. «Тое ж самае і ў заходнім напрамку, гэта тычыцца Нарвы», — сказаў Пуцін, дадаўшы, што Пётр I «вяртаў і ўмацоўваў» тэрыторыі і што Расеі таксама давядзецца «вяртаць і ўмацоўваць» іх.
  • 21 чэрвеня МЗС Эстоніі ўручыла расейскаму паслу ноту пратэсту ў сувязі з парушэньнем паветранай мяжы 18 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG