Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўзмацніла жорсткасьць абмежаваньняў на транзыт тавараў у Калінінградзкую вобласьць


Lithuania Russia
Lithuania Russia

Літва ў панядзелак пашырыла абмежаваньні на перавозку грузаў праз сваю тэрыторыю ў расейскую Калінінградзкую вобласьць у рамках чарговага этапу раней абвешчаных санкцый ЭЗ супраць Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну.

Дадатковыя тавары, забароненыя да перавозкі з панядзелка, — гэта цэмэнт, драўніна, сьпірт і прамысловыя хімікаты на сьпіртавой аснове, паведаміў прадстаўнік літоўскай мытні.

У пятніцу Расея папярэдзіла Літву і ЭЗ, што можа зрабіць жорсткія захады супраць іх, калі транзыт некаторых тавараў у Калінінградзкую вобласьць і зь яе не адновіцца ў найбліжэйшыя дні.

У панядзелак губэрнатар Калінінградзкай вобласьці прапанаваў увесьці поўную забарону на сухапутнае перамяшчэньне тавараў паміж Расеяй і трыма краінамі Балтыі — Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, каб заахвоціць іх выкарыстоўваць калінінградзкія парты.

Калінінградзкая вобласьць мяжуе зь Літвой і Польшчай, якія ўваходзяць у ЭЗ. Большасьць тавараў дастаўляюцца ў рэгіён па чыгунках і аўтамабільных дарогах, якія праходзяць празь Літву. Гэтая тэрыторыя была адрэзаная ад некаторых грузавых перавозак з мацерыковай Расеі з 17 чэрвеня ў адпаведнасьці з рэжымам санкцый ЭЗ.

Санкцыі не распаўсюджваюцца на тавары, якія адносяцца да гуманітарных ці жыцьцёва важных катэгорый, такіх як прадукты харчаваньня.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG