У аўторак дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская распачынае аднадзённы візыт у Страсбур (Францыя). Яна выступіць на пленарным паседжаньні ПАРЭ і сустрэнецца з шэрагам эўрапейскіх палітыкаў.
Памежная служба Польшчы паведаміла, што летась больш за 39 тысяч грамадзян трэціх краін спрабавалі незаконна перасекчы мяжу рэспублікі зь Беларусьсю. Гэта няпраўда, — піша Gazeta Wyborcza і тлумачыць, адкуль узяліся такія лічбы.
У параўнаньні з красавіком сума замарожаных актываў расейскіх алігархаў павялічылася амаль удвая. Пра гэта выданьню Die Welt паведаміў афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі ў пытаньнях юстыцыі Крысьціян Віганд.
Прэзыдэнт Украіны зьвязвае гэта з надыходзячым рашэньнем Эўразьвязу ў пытаньні аб наданьні Ўкраіне статусу краіны – кандыдата ў ЭЗ.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў за тое, каб Украіна атрымала магчымасьць правесьці налета конкурс «Эўравізія».
Расейскія войскі вядуць артабстрэл і штурмуюць пасёлкі на паўднёвы ўсход ад гораду Севераданецк, паведамляе генэральны штаб украінскай арміі.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка назваў малаверагоднай магчымасьць нападу Беларусі на Ўкраіну без падтрымкі з боку расейскага войска.
Эўрапейская пэрспэктыва для Беларусі, Сьвятлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная Рада і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў накіравалі сумесны ліст лідэрам Эўразьвязу.
Калі б Захад і NATO не адрэагавалі на ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, а адышлі б убок, то вайна і хаос пагражалі б усёй Эўропе, а лёс Беларусі маглі б падзяліць суседнія краіны, бо сам Пуцін ня спыніцца, заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Эўрапейская камісія ў пятніцу, 17 чэрвеня, дасьць рэкамэндацыю надаць Украіне і Малдове статус кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ пры выкананьні пэўных умоў у будучыні.
Лідэры Эўразьвязу, якія наведалі Кіеў у чацьвер, 16 чэрвеня, падтрымалі ідэю неадкладнага наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў чальцы ЭЗ. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ва ўкраінскай сталіцы заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Раней ён трапіў пад санкцыі Ўкраіны, але пазьбег санкцый Эўразьвязу.
17 чэрвеня Эўракамісія будзе разглядаць, ці прызначыць Украіне статус краіны — кандыдата Эўразьвязу.
Расейская кампанія «Газпром» паведаміла пра зьніжэньне паставак газу ў Нямеччыну па газаправодзе «Паўночны паток».
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра. Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц адмовіўся ад ідэі поўнай нацыяналізацыі былога нямецкага падразьдзяленьня «Газпрому» Gazprom Germania.
Па словах намесьніка міністра фінансаў ЗША Ўолі Адэема, дамагчыся скарачэньня даходаў Крамля можна за кошт абмежаваньня цэн на энэрганосьбіты, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Выданьне DW зьвярнулася ў пасольствы шэрагу краін ЭЗ у Беларусі і высьветліла, хто зь іх выдае беларусам «шэнген» для турыстычных паездак.
Альянс прыхільнікаў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, паводле папярэдніх вынікаў першага туру парлямэнцкіх выбараў, на долі працэнта апярэдзіў левую кааліцыю NUPES на чале з Жанам-Люкам Меляншонам.
Француская TotalEnergies стала першым замежным партнэрам у буйным энэргетычным праекце Катара. Кампанія купіла долю ў 6,25% у газавым праекце North Field East (NFE) прыкладна за 2 мільярды долараў.
Згодна з першапачатковымі ацэнкамі першага туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі, кааліцыя прэзыдэнта краіны Эманюэля Макрона і прадстаўнікі новага левага блока атрымалі практычна аднолькавы працэнт галасоў.
Польшча пабудавала ўздоўж мяжы зь Беларусьсю ўжо 140 км сьцяны, паведамляе ў «Твітэры» Памежная служба краіны.
Падчас візыту ў Скоп’е канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падтрымаў заклікі лідэра Паўночнай Македоніі да Эўразьвязу хутчэй пачаць перамовы аб уступленьні гэтай краіны.
Таксама сьцьвярджаецца, што цяпер робяцца аналізы яшчэ дзесяці пацыентам з падазрэньнем на воспу малпаў.
Эўракамісія можа падтрымаць наданьне Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, піша Forbes са спасылкай на агенцтва Bloomberg
МЗС Чэхіі апублікавала падрабязнасьці праграмы паскоранай іміграцыі для расейскіх і беларускіх грамадзянаў, якія ў сваіх краінах перасьледуюцца ўладамі.
Дамова Літоўскіх чыгунак (ЛЧ) зь беларускім вытворцам і экспартэрам угнаеньняў «Беларуськалій» аб транспартаваньні мільёнаў тон угнаеньняў празь Літву стварала пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны — такое канчатковае рашэньне Літоўскага вярхоўнага адміністрацыйнага суду.
Эўрапарлямэнт прагаласаваў за рэзалюцыю, якая заклікае надаць Украіне статус кандыдата ў чальцы Эўразьвязу
У Бэрліне аўтамабіль зь невядомай пакуль прычыны ўехаў у групу людзей, адзін чалавек загінуў, восем параненыя, паведаміла радыёстанцыя RBB.
Былая канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у сваім першым вялікім інтэрвію пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну патлумачыла блякаваньне Нямеччынай руху Украіны ў NATO ў 2000-х гадах.
Мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы пачаўся ў жніўні 2021 году. Нягледзячы на тое, што плынь нелегальных мігрантаў значна спала, асобныя групы іншаземцаў працягваюць спробы незаконнага пранікненьня ў Польшчу.
Эўракамісар у пытаньнях унутранага рынку Т’еры Брэтон 5 чэрвеня заявіў, што Эўразьвяз распрацаваў плян замяшчэньня газу з РФ.
Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр 5 чэрвеня заклікаў да стварэньня прамежкавага этапу паміж супрацоўніцтвам і паўнапраўным сяброўствам у ЭЗ для такіх краін, як Украіна і Малдова.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары Прагі прадставілі беларускую культуру на Дні Польшчы ў чэскай сталіцы. Польскія дыпляматы вырашылі сёлета зьмяніць фармат свайго галоўнага сьвята ў Празе і запрасілі ў якасьці адмысловых гасьцей беларусаў і ўкраінцаў.
У Данецкай вобластці ў выніку абстрэлаў згарэў Усіхсьвяцкі скіт Сьвятагорскай лаўры. Гэта быў самы вялікі драўляны храм Украіны.
У Чыце 4 чэрвеня адбыўся мітынг супраць росту цэнаў. Актывісты прапанавалі ўнесьці ў праект рэзалюцыі пункт аб адстаўцы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Телеграм-канал палку Каліноўскага — беларусаў, якія ваююць за Ўкраіну — паведамляе пра тое, што байцы злучэньня атрымалі ўкраінскія ўзнагароды.
Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк, выступаючы па ўкраінскім ТБ, заявіў, што ўкраінскае кіраўніцтва ня бачыць сэнсу ў перамовах з Расеяй, пакуль не дасягнутыя істотныя посьпехі на полі бою.
Гістарычныя крокі Фінляндыі і Швэцыі для ўступленьня ў NATO пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну сутыкаюцца з супрацьдзеяньнем з боку Турэччыны, якая пагражае накласьці вэта на пашырэньне вайсковага саюзу.
Сёьння апублікаваныя і ўступаюць у дзеяньне рашэньні Эўрарады, якія тычацца пашырэньня санкцый супраць Расеі і Беларусі.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін паставіў перад сваімі памочнікамі задачу знайсьці спосабы дапамагчы Расеі, аднак зрабіць гэта так, каб не аказацца пад заходнімі санкцыямі.
Прадстаўніцы беларускай нацыянальнай меншасьці i беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у Чэхіі сустрэліся на гэтым тыдні з рэктарам Чэскага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Празе Войцехам Пэтрачэкм і прарэктарам па міжнародных сувязях Олдржыхам Старым.
У Чэхіі рыхтуецца да прыняцьця закон Lex Ukrajina 2, у якім сярод іншага прадугледжваецца адказнасьць Расеі і рэжыму Лукашэнкі за вайну ва Ўкраіне. Закон істотна абмяжоўвае магчымасьць атрыманьня візаў для беларусаў.
Францускае старшынcтва ў Эўразьвязе паведамляе, што ў межах шостага пакету санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі і Расеі прадугледжанае адключэньне ад сыстэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага.
Эмбарга на расейскую нафту ня будзе поўным, але ахопіць звыш 90% паставак. Патрыярха Кірыла вывелі з санкцыйнага сьпісу на патрабаваньне Вугоршчыны.
Літва выдаткуе раней сабраныя 5 мільёнаў эўра на боепрыпасы для Bayraktar і гуманітарную дапамогу для Ўкраіны.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу адхіліў скаргу расейскага бізнэсоўца Яўгена Прыгожына, вядомага як «кухар Пуціна», на ўнясеньне яго ў санкцыйны сьпіс, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ