Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вену зноў прызналі самым зручным для жыцьця горадам у сьвеце


Вена
Вена

Сталіца Аўстрыі ўзначаліла рэйтынг самых зручных для жыцьця гарадоў трэці раз, як у 2018 і 2019 гадах.

Штогадовы рэйтынг складае Economist Intelligence Unit (EIU) — аналітычнае падразьдзяленьне брытанскага часопіса The Economist. Раней Вена ўзначальвала гэты сьпіс у 2018 і 2019 гадах. Гэткай прывабнай Вену робяць стабільныя ўмовы, добрая інфраструктура і сыстэма аховы здароўя, а таксама мноства магчымасьцяў у сфэры культуры і вольнага часу.

Згодна з рэйтынгам EIU, другое месца сярод самых зручных гарадоў займае сталіца Даніі Капэнгаген, а на трэцім — швайцарскі горад Цюрых.

Раней, у сьнежні 2021 году, ізраільскі мэгаполіс Тэль-Авіў быў прызнаны самым дарагім горадам сьвету па выніках дасьледаваньня EIU, які параўноўваў кошт жыцьця ў 173 гарадах плянэты. Другое месца ў гэтым рэйтынгу падзялілі Парыж і Сынгапур, трэцяга месца не было, а на чацьвёртым апынуўся швайцарскі Цюрых.

Менск або іншыя беларускія гарады ў дасьледаваньні не фігуруе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG