Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны»: у полк Каліноўскага спрабавалі трапіць чатыры прадстаўнікі спэцслужбаў Беларусі


Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага Ўзброеных сіл Украіны
Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага Ўзброеных сіл Украіны

У інтэрвію нямецкім журналістам прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» расказала, як хакер-актывісты зьвязаныя з палком Каліноўскага і змагаюцца з расейскай агрэсіяй.

Матэрыял публікуе DW.

Юліяна Шаметавец — адзіная прадстаўніца «Кібэрпартызанаў», імя якой вядомае грамадзкасьці. Нядаўна сілавікі разграмілі яе кватэру ў Менску, а пасьля КДБ унёс Юльяну ў сьпіс «тэрарыстаў». Інтэрвію зь ёй DW запісала да гэтага.

— Якія акцыі «Кібэрпартызанаў» вы лічыце самымі пасьпяховымі за апошні час?

— Самай пасьпяховай была акцыя на чыгунцы. Цяпер ва Ўкраіне ідзе вайна, паміраюць людзі. Таму было вельмі важна дапамагчы ўкраінцам і спыніць рух расейскіх цягнікоў.

Напады на БЧ «Кібэрпартызаны» пачалі абмяркоўваць яшчэ ў 2021 годзе і спрабавалі трапіць у сыстэму яшчэ ўвосень. У сьнежні адбыўся першы напад. Ён быў непублічны, «Кібэрпартызанам» было важна зразумець, якой будзе рэакцыя супрацоўнікаў БЧ.

Пасьля ўводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ў студзені адбылася другая атака. Яна была публічнай. Тут было важна паказаць, што беларусы супраць магчымай акупацыі тэрыторыі Беларусі і знаходжаньня на ёй расейскіх войскаў.

Калі пачалася вайна, адбыліся трэці і чацьвёрты напады, якія на два дні цалкам «высеклі» сыстэму аўтаматыкі.

— Вы супрацоўнічаеце з афіцыйнымі ўкраінскім структурамі?

— «Кібэрпартызаны» даюць ім інфармацыю, якая можа быць важнай. Яны гэта робяць альбо наўпрост, альбо праз батальён Кастуся Каліноўскага. Гэта могуць быць, напрыклад, дадзеныя аб месцазнаходжаньне расейскіх ці беларускіх войскаў.

— А што зьвязвае кібэрпартызанаў з палком Каліноўскага?

— Яны актыўна дапамагаюць палку Кастуся Каліноўскага. У першую чаргу гэта праверка людзей. Калі чалавек хоча ўступіць у батальён, ён спачатку запаўняе пэўную форму, і гэтыя дадзеныя потым правяраюцца «Кібэрпартызанамі». Такім спосабам адсеялі чатырох агентаў спэцслужбаў, якія спрабавалі трапіць у полк Кастуся Каліноўскага.

— Наколькі доўгатэрміновы плян барацьбы прапісаны ў вас у маніфэсьце?

— Барацьба будзе працягвацца, пакуль рэжым ня будзе цалкам зьнішчаны ў Беларусі і ня будуць праведзены люстрацыі.

  • Група хакераў-актывістаў пад назвай «Кібэрпартызаны» зьявілася ў Беларусі восеньню 2020 году. Каманда ананімных ІТ-спэцыялістаў праславілася ўзломам сыстэмы з пашпартнымі дадзенымі, «зьлівамі» запісаў гутарак сілавікоў і службоўцаў, а ў апошні час — кібэратакамі на сыстэму Беларускай чыгункі.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG