Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ ухвалілі статус кандыдатаў для Ўкраіны і Малдовы


Аб гэтым паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

Статус кандыдата прадугледжвае гарманізацыю нацыянальнага заканадаўства з агульнаэўрапейскім у некалькіх дзясятках галін — ад процідзеяньня карупцыі да сельскай гаспадаркі.

Час, які можа прайсьці да ўступленьня, даволі вялікі: Турцыя атрымала статус кандыдата ў 1999 годзе, Паўночная Македонія ў 2005, Чарнагорыя ў 2010, Сэрбія ў 2012, Альбанія ў 2014.

Апошняй краінай, якая далучылася да ЭЗ, стала Харватыя. Яна атрымала статус кандыдата ў 2004 годзе, а стала паўнапраўным чальцом Эўразьвязу толькі ў 2013.

ЭЗ запатрабуе ад Украіны сем найважнейшых рэформаў: правесьці зьмены ў Канстытуцыйным судзе, давесьці да канца судовую рэформу, узмацніць барацьбу з карупцыяй, забясьпечыць барацьбу з адмываньнем грошай, прыняць антыалігархічны закон, прыняць закон аб мэдыях і зьмяніць заканадаўства аб нацыянальных меншасьцях. Калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, то Ўкраіна можа страціць статус кандыдата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG