Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікаў лідэраў ЭЗ надаць Украіне, Малдове і Грузіі статус кандыдатаў


Сьцягі Эўразьвязу і Ўкраіны
Сьцягі Эўразьвязу і Ўкраіны

Эўрапарлямэнт падтрымаў рэзалюцыю аб падтрымцы наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў чальцы Эўразьвязу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Эўрапарлямэнту.

«За» прагаласавалі 529 дэпутатаў, «супраць» — 45, устрымаліся 14.

У рэзалюцыі ЭП заклікае кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, якія праводзяць саміт 23-24 чэрвеня, надаць Украіне і Малдове статус кандыдата ў ЭЗ «неадкладна». Тое ж яны павінны зрабіць з Грузіяй, «калі яе ўрад выканае» крытэры, названыя Эўрапейскай камісіяй.

У кантэксьце жорсткай расейскай захопніцкай вайны супраць Украіны гэты крок будзе прыраўноўвацца да дэманстрацыі лідэрства і рашучасьці, гавораць эўрадэпутаты. Яны настойваюць на тым, што не існуе «хуткага шляху» для сяброўства ў ЭЗ і што ўступленьне застаецца структураваным і заснаваным на заслугах працэсам, які патрабуе выкананьня крытэрыяў чальцоўства і залежыць ад эфэктыўнага ўкараненьня рэформаў.

Эўрапарлямэнт лічыць, што лідэры ЭЗ павінны апраўдаць сваю гістарычную адказнасьць і даць дакладны палітычны сыгнал Украіне, Малдове і Грузіі, пацьвярджаючы іх эўрапейскую пэрспэктыву.

Гэта ўжо другая рэзалюцыя Эўрапарлямэнту ў падтрымку наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў Эўразьвяз.

Рашэньне аб статусе кандыдата ў чальцы ЭЗ для Ўкраіны лідэры Эўразьвязу будуць прымаць на чарговым саміце ў Брусэлі 23-24 чэрвеня. Праект выніковай дэклярацыі саміту ЭЗ прапануе падтрымаць наданьне Ўкраіне і Малдове статусу кандыдата на сяброўства ў ЭЗ, сьведчыць копія дакумэнта, якую мае Радыё Свабода.

Эўрапейская камісія 17 чэрвеня рэкамэндавала даць Украіне афіцыйны статус кандыдата на ўступленьне ў Эўрапейскі зьвяз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG