На гэтае пытаньне адкажуць гісторыкі. Мой адказ — фальклёрны, з народных песень.
У грамадзтве, дзе няма маральных аўтарытэтаў, ніякі закон ня будзе працаваць адэкватна.
Што можна пабачыць, разьбіраючы ўласныя архівы?
Усё, што яны рабілі, было безумоўна на карысьць беларускай дзяржаве, але ўся іх дзейнасьць і плён і сьмерць прайшлі па-за ўвагаю таго, што мы ў Беларусі называем дзяржавай.
Калі не працуюць законы, уступаюць у сілу заканамернасьці. Забойства — заўсёды дрэннае, але трэба разумець ягоныя прычыны.
Прачытаў у фэйсбуку паэта Анатоля Івашчанкі цытату з расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Быкава пра Алега Сянцова: мы, маўляў, у гэтай справе ўсе саўдзельнікі. «Высновы і кантэкст — цалкам пасуюць і нашым варункам» — рэзюмуе Анатоль.
Альгерд Бахарэвіч змагаецца з вышыванкамі нібы Дон Кіхот зь ветракамі.
Так каротка выказаўся пра новую кнігу калегі Вінцук Вячорка. Думаю, будзь у Беларусі свабодны кніжны рынак, гэтае выданьне яго абавязкова ўзарвала б.
З Курапатаў пачалося падзеньне СССР. Першы масавы мітынг, які разганялі вадамётамі, адбыўся на Дзяды 1988 году ў Менску. Тады ўжо пайшло-паехала па ўсім Саюзе.
Газэта «Советская Белоруссия» надрукавала данос на актывіста Зьмітра Дашкевіча ў поўнай адпаведнасьці з законамі гэтага жанру сталінскага 1937 году.
Гісторык Зьміцер Дрозд зьмясьціў у фэйсбуку здымак помніка на Вайсковых кладах у Менску — са зьбітымі зьвесткамі пра пахаванага — як сымбаль таго «благоустройства», якое праводзіць на могілках спэцкамбінат.
Найбольш імаверным месцам перапахаваньня паўстанцаў 1863-64 гадоў, парэшткі якіх знайшліся летась на Замкавай гары ў Вільні, стануць могілкі Росы — там будзе створаны мэмарыял.
Сяргей Навумчык напісаў палітычны нэкралёг па Мікалаі Дземянцеі, дзе я вычытаў для сябе два важныя сказы: «Не рабіў подласьцяў» і «Ня быў эталёнам аратарскага майстэрства». Без раскрыцьця гэтых рысаў вобраз колішняга кіраўніка Вярхоўнага Савету ўяўляецца мне няпоўным.
Харвацкая футбольная перамога дадала жару ў нашы адвечныя нацыянальныя самарэфлексіі.
Каторы год людзі абураюцца парадам: танкі дратуюць асфальт, не прапусьцілі «хуткую» зь мігалкамі, стварылі заторы на вуліцах… Але ж «мы на фронце», — сказаў галоўнакамандуючы.
Таня Гацура-Яворская напісала артыкул пра тое, што забарона абортаў нічога ў грамадзтве не паляпшае, а наадварот. Прычым Таня выступае не за аборты, а супраць забароны. Таня за правільнае полавае выхаваньне дзяцей, прынамсі, за тое, каб гаварыць «пра гэта».
Гляджу, як неахвотна рэагуюць чыноўнікі на Курапацкі крызыс, і разумею, што рашэньне пра «Бульбаш-хол» прымаў асабіста «адказны за ўсё, што адбываецца ў краіне».
Алена Анісім вынесла дваістае ўражаньне ад сустрэчы з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. Дэпутатка прынесла чыноўніку 15 канкрэтных прапановаў пашырэньня беларускай мовы, а ў адказ пачула: «няма дакладнага ўяўленьня, што і як рабіць».
Было б крывадушна з майго боку крытыкаваць сыход «Нашай Нівы» ў віртуальную прастору, бо сам даўно папяровых газэт не чытаю. Разумею, што для рэдакцыі гэта вымушаны крок. Не «натуральная сьмерць», вядома, бо нідзе ў сьвеце «папера» не памерла і не зьбіраецца.
Старшынька «Моладзі БНФ» піша пра «навязьлівую прапаганду ЛГБТ», «бясконцую ЛГБТ-сымболіку і гей-парады». Думаю, мой наструнены рускім тэлевізарам сусед і тут падпісаўся б пад кожным словам, бо «наступ лібэрастаў» страшыць яго ня менш, чым «Жыве Беларусь!».
Штодня ў сеціве ўспыхвае якая-небудзь новая палеміка пра мову. Тэма яўна набірае абароты. І я кожнага разу згадваю заявы Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі «вапрос языка рашон аканчацельна».
Міністар унутраных справаў РБ Шуневіч душою ўвесь у гэтых фантасмагарычных працэсах, тым больш фантасмагарычных, што целам ён — у незалежнай краіне Беларусі.
Чалавечак, назавем яго так, пераяжджае жыць у Беларусь. Яму тут падабаецца, сытна, камфортна, ніхто яго нічым не папракае, ні ў чым не абмяжоўвае і нават не вылучае з агульнае масы.
Да цырымоніі перапахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага афіцыйная РБ пакуль ня выказала ніякай цікавасьці.
Нехта з камэнтатараў маіх тэкстаў заўважыў, што я жыву «в какой-то другой стране». Гэта няпраўда. Я жыву ў Беларусі, якую добра ведаю і люблю. «В какой-то другой стране» жывуць многія мае землякі. Я нават ведаю назву гэтай «страны» — рускі тэлевізар.
Здаецца, усё сваё жыцьцё я спрабую разабрацца ў той вайне, але да канца зразумець яе немагчыма.
Выбрык экс-ідэоляга Замяталіна ў «Эўраопце», дзе ён на прывітаньне касіркі па-беларуску абурыўся яе «долбаным языком», пры ўсёй, здавалася б, нязначнасьці эпізоду, падаўся мне знакавым, як пункт незвароту.
Даруйце маю наіўнасьць, але пытаньне пра сьмяротную кару на новым рэфэрэндуме выглядае поўнай абстракцыяй.
Пагаджуся зь Севярынам Квяткоўскім, што менш за ўсё хацелася б бачыць Чарнобыльскі шлях сёлета такім панылым шэсьцем, якое мы назіралі мінулыя гады.
Алесь Краўцэвіч працягнуў тэму шэсьця/канцэрту 25 сакавіка ў ключы непаразуменьня. Ясна, што кожны мае права на сваю «сьвятую прастату», але, мне думаецца, цяпер ня той час, каб наўмысна ня чуць адзін аднаго і не зьвяраць гадзіньнікі.
Усяго празь месяц выдавецкі дом «логвінаЎ» абяцае выпусьціць у сьвет пяцітомнік Сьвятланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову.
Учорашняе сьвята будуць ацэньваць з розных пунктаў гледжаньня. Але бясспрэчны, я думаю, калясальны асьветніцкі зарад, які многія з прысутных атрымалі ўпершыню, а хто не ўпершыню — ўмацаваліся ў сваёй і агульнай пазыцыі.
Радыё Свабода апублікавала відэакамэнтар Міколы Статкевіча да сёньняшніх затрыманьняў арганізатараў шэсьця 25 сакавіка.
Падрыхтоўка да Дня Незалежнасьці нагадала мне падзеі ў Літве 25-гадовай даўнасьці. Такое адчуваньне, што ў нас адбываецца тое самае, толькі на гэта спатрэбілася зьмена пакаленьняў.
На сайце Petitions. by зьбіраюць подпісы за тое, каб вулічная і дарожная інфармацыя ў Беларусі была па-руску. «Наряду» зь беларускай мовай.
Мяркуючы з водгукаў у сеціве, шмат каму гэты забаронены для паказу ў Расеі фільм не спадабаўся, не даглядзелі нават да канца.
Што зьдзіўляе ў дыскусіях пра 25 сакавіка — многія ўспрымаюць улады як галоўны суб‘ект Дня Волі.
І канцэрт, і шыльда, і сымболіка — проста нязвыкла, што ўсё гэта ўлады дазволілі так лёгка і хутка, амаль як у казцы. Воўк у лесе здох... Дык што гэта было?
Лічыцца, што Машэраў быў інтэлігентным чалавекам, прынамсі, зьнешне. Лічыцца, што пісьменьнікаў чытаў. Лічыцца, што яго любілі.
Палітык Андрэй Дзьмітрыеў кажа, што ў мясцовыя саветы выбралі 18 тысяч адценьняў шэрага. А я думаю, хіба гэтыя людзі, як дэпутаты, чым-небудзь адрозьніваюцца, адценьваюцца адно ад аднаго?
Цяпер модна спрачацца з папулярнай блогеркай Ганнай Севярынец. Выкажуся і я, хоць рэдка калі зь ёй нязгодны.
Пакуль Алесь Юркойць атабарваецца ў калёніі на Віцьбе без асаблівых шанцаў вырвацца са шчупальцаў сыстэмы, я назіраю за «выбарамі» ў інтэрнэце. Агульнае ўражаньне такое, нібы штуршкі ад мытнага суду распаўзаюцца па ўсёй краіне, якая апынаецца ў тых самых шчупальцах.
У палеміцы Юры Дракахруста з Аксанай Забужкай мне бачацца першыя кроплі вялікай пераацэнкі каштоўнасьцяў, якая рыхтуецца хваляй накрыць нас заўтра.
Гэты пазл складаецца ў маёй галаве доўгія гады. Здаецца, яшчэ дэталь і ўсё ўстане на свае месцы. Але не, зьяўляецца новы фрагмэнт, і карціна робіцца яшчэ больш непрыгляднай. Хоць і больш зразумелай.
Ім нармальна — расейская школа, расейская царква і расейская прапаганда. Нельга ўявіць сабе такую рэакцыю літоўцаў ці палякаў ці французаў — каго заўгодна, каго б мы назвалі нацыяй.
Пра былую (цяпер толькі намінальна) сацыялістычную рэспубліку Віетнам, куды мы зазірнулі напрыканцы мінулага году, для беларуса, які думае пра будучыню свайго краю, варта ведаць тры рэчы.
Магу зразумець (не прыняць) суд бюракратычны, магу дапусьціць імавернасьць судовай памылкі і нават судзьдзю-самадура ўяўляю. А каб усе татальна судзьдзі «прымалі рашэньні» на загад зьверху — гэтага ні зразумець, ні дапусьціць, ні ўявіць не магу. Але мушу.
12 студзеня Калегія Менскага гарадзкога суду пакінула прысуд ашмянскім мытнікам, вынесены Партызанскім раённым судом, бязь зьмен. Амаль.
Не сакрэт, што найлепшыя сусьветныя гісторыкі жывуць у ЗША. Там, дзе ствараюцца найлепшыя сусьветныя тэхналёгіі. І гэта, бадай, усё, што трэба ведаць пра дыскусію вакол выдаленага СМІ турэмнага фрагмэнту біяграфіі бізнэсоўца Пракапені.
На працэсе гомельскіх мытнікаў сэнсацыя. Падсудныя адзін за адным адмаўляюцца ад сваіх «явак з павіннай» і просяць у калег прабачэньня за агавор.
Загрузіць яшчэ