Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шастой мікрафон… у заднім праходзе»


Мікалай Дземянцей. Фота Сяргея Грыца з газэты «Свабода»
Мікалай Дземянцей. Фота Сяргея Грыца з газэты «Свабода»

Сяргей Навумчык напісаў палітычны нэкралёг па Мікалаі Дземянцеі, дзе я вычытаў для сябе два важныя сказы: «Не рабіў подласьцяў» і «Ня быў эталёнам аратарскага майстэрства». Без раскрыцьця гэтых рысаў вобраз колішняга кіраўніка Вярхоўнага Савету ўяўляецца мне няпоўным.

Першы сказ за апошнія 25 гадоў для беларускага чыноўніка вышэйшага рангу стаў настолькі нехарактэрным, што многія задаюцца пытаньнем: ці можа ўвогуле палітык не рабіць подласьцяў? Пагатоў палітыка, кажуць, брудная справа.

Мне згадваюцца плякаты, зь якімі ў пачатку 1990-х масава выходзілі на пратэставыя акцыі простыя людзі. «Дземянцей — сьмерць нашых дзяцей!» — гэта за хаваньне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, чым увойдзе ў гісторыю іншы тагачасны кіраўнік Сьлюнькоў. Чыноўнікі мала ўплываюць на тое, чым яны застаюцца ў гісторыі. Як ускосна сьцьвярджае Сяргей Навумчык, якраз Дземянцей праўду пра Чарнобыль не хаваў.

Яшчэ адзін плякат з тых мітынгаў, зусім ужо пралетарскі: «Не голосуй за Дементея, он жрет икру, а мы потеем!» таксама меў мала агульнага з рэальнасьцю. Бо сьпікер парлямэнту належаў да той пляяды савецкага і партыйнага начальства, якія ў бытавым пляне жылі «ў мінус» і сьціпласьць якіх даходзіла да неадэкватнастці. Маю на ўвазе і вопратку і ўбранства жытла і тыя ўбогія «дачы». Хіба што паёк у цэкоўскім буфэце мог падтрымаць гэтае «жрёт икру». Напэўна, высокая намэнклятура бывала розная, але як сусед Дземянцея ў пад’езьдзе, я толькі дзівіўся зь ягонай сьціпласьці. І, дарэчы, ветлівасьці. Яшчэ адна рыса чыноўніка, ад якой мы напроч адвыклі, — ад яго не чакаеш наезду і агрэсіі, дзеля чаго сёньня стараесься абысьці бокам самага дробначыннага мянта.

У сваёй пляядзе беларускай савецкай намэнклятуры Дземянцей быў ці ня самым калярытным пэрсанажам дзякуючы якраз свайму аратарскаму майстэрству ці немайстэрству. У гэтым сэнсе яго можна параўнаць з расейскім прэм’ерам Чарнамырдзіным. У Беларусі такіх, за кім запісвалі афарызмы ці «афарызмы», больш не было. Гугнявы маўчун Малафееў выказваўся мала. А шустры гаварун Сакалоў, апроч васьміпавярховых сьвінарнікаў, запомніўся адным «філялягічным» казусам. На нейкай нарадзе ў Берасьці тагачасны кіраўнік вобласьці Яфрэм Сакалоў заўважыў над сцэнай цытату з Максіма Горкага «Человек — это звучит гордо» і запатрабаваў дапісаць сьпераду слова «Советский».

Афарызмы сьпікера ВС Дземянцея пра «шастой мікрафон» і дэпутата, які «даўно стаіць у заднім праходзе» згадваюцца з усьмешкай, а сам сьпікер — ці не як адзіны пэрсанаж сярод тагачаснага намэнклятурнага кіраўніцтва, пра якога можна сказаць нешта вясёлае, а таму пазытыўнае.

Газэта «Свабода» ў 1991-м увекавечыла некаторыя Дземянцеевы словы для гісторыі:

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG