Ці мае рацыю Макей, кажучы, што Беларусь рызыкуе страціць дзяржаўнасьць, калі санкцыйны ціск будзе працягвацца? Ці ёсьць альтэрнатыва санкцыйнай палітыцы? Які вынік спалучэньня санкцыяў зь перамовамі? Якія мэты санкцыйнай палітыкі?
Шэраг палітычных штабоў і грамадзкіх ініцыятываў выступілі з супольнай ініцыятывай, заклікам, каб беларусы ішлі галасаваць на канстытуцыйным рэфэрэндуме і выкрэсьлівалі абодва варыянты адказу. У чым хібы і ў чым перавагі такога пратэстнага галасаваньня ў параўнаньні з байкотам?
Наколькі слушная прапанова шэрагу палітычных і грамадзкіх арганізацыяў — ісьці на канстытуцыйны рэфэрэндум і выкрэсьліваць абодва варыянты адказу? Ці можа яна мець плён і які? Чаму не прадугледжаны мэханізм падліку колькасьці тых, хто прыслухаецца да закліку дэмакратычных лідэраў?
Чаму Пуцін заклікаў да дыялёгу ўлады і апазыцыі ў Беларусі? Наколькі адэкватнай была рэакцыя апазыцыі на гэты заклік? Ці ўзгадніла Польшча з Эўразьвязам сваю пагрозу перакрыць беларускі чыгуначны транзыт праз пункт пропуску Кузьніца?
Ці можна і ці варта параўноўваць мігрантаў зь беларускімі пратэстоўцамі? Ці легітымныя, справядлівыя памкненьні мігрантаў трапіць у Нямеччыну? Як нямецкае грамадзтва ставіцца да мігрантаў ? Як ацэньваюць нямецкія палітыкі тэлефанаваньне Мэркель Лукашэнку?
Ці наблізіў званок Мэркель вырашэньне міграцыйнага крызісу? Якія ёсьць варыянты кампрамісу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю? Пра што сьведчыць заява прэзыдэнта Літвы Наўседы, што з Лукашэнкам трэба размаўляць? Ці стаў Пуцін бэнэфіцыярам мігранцкага крызісу?
Чаму Ангела Мэркель патэлефанавала Аляксандру Лукашэнку? Якія палітычныя наступствы гэта будзе мець: ці спыніцца міграцыйны наступ, ці зьменшыцца санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі? Ці азначае званок прызнаньне Лукашэнкі прэзыдэнтам? Ці не спародзіць гэтая ініцыятыва Мэркель раскол Эўропы?
Што важней — права дзяржавы на ахову межаў ці гуманітарнае права ўцекачоў? Хто вызначае ступень невыноснасьці жыцьця мігрантаў на іх радзіме? Мігранты — ахвяры ці неадэкватныя людзі? Якія правілы можна парушаць?
Якое значэньне мае сёньняшняе падпісаньне на Вышэйшым савеце саюзнай дзяржавы 28 саюзных праграмаў? Ці здолеў Пуцін удзелам у савеце з Крыму дамагчыся прынамсі ўскоснага прызнаньня Лукашэнка прыналежнасьці паўвострава Расеі?
Якія захады робіць Эўразьвяз, каб супрацьдзейнічаць міграцыйнай атацы Лукашэнкі? Ці дасягаюць яны мэты? Ці дасягае сваіх мэтаў Лукашэнка, ствараючы міграцыйны крызіс? Якую ролю адыгрывае і можа адыграць Расея ў гэтым крызісе?
Што азначае ланцуг узаемных выпадаў паміж афіцыйным Менскам і Масквой? Ці дамовіўся Пуцін з Захадам наконт Беларусі? Як будуць разьвівацца двухбаковыя адносіны да рэфэрэндуму ў Беларусі?
Беларускае аб’яднаньне рабочых абвясьціла агульнанацыянальны страйк ад 1 лістапада. Якімі былі вынікі і наступствы агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага роўна год таму Сьвятланай Ціханоўскай? За што адказвае лідэр? Якія перадумовы сёлетняга страйку, прызначанага на 1 лістапада?
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў разважаюць пра наступствы мігранцкага крызісу для Беларусі, а таксама пра ідэю прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за падпіску на тэлеграм-каналы, якія ўлада абвясьціла экстрэмісцкімі.
Праект новай Канстытуцыі Беларусі будзе апублікаваны не пазьней за 7 лістапада, а рэфэрэндум у пытаньні яе прыняцьця адбудзецца не пазьней за люты наступнага году. Палітычныя аглядальнікі Свабоды Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць уплыў новай Канстытуцыі на транзыт улады ў Беларусі.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць палітычныя і грамадзкія наступствы страляніны ў аўторак у Менску. У выніку гэтага здарэньня, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, загінулі дзьве асобы: менскі праграміст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый.
Як беларусы ставяцца да міграцыйнага крызісу, штучна створанага беларускімі ўладамі? Чаго хоча Лукашэнка ад новай Канстытуцыі і хто яму перашкаджае? Які сэнс памілаваньня 13 палітвязьняў?
Якія вынікі маскоўскіх перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Чаму яны зараз канчаткова не падпісалі інтэграцыйны пакет? У чым абвешчаныя дамоўленасьці, калі яны будуць канчаткова зацьверджаныя, абмяжуюць сувэрэнітэт Беларусі? Ці
Ці мае рацыю Зянон Пазьняк зь яго прапановай прыпыніць эканамічныя санкцыі і пачаць дыялёг з рэжымам Лукашэнкі аб спыненьні рэпрэсіяў? Ці гатовыя рэжым і Захад да такога дыялёгу? Ці кідаюць санкцыі Лукашэнку ў абдымкі Пуціна? Якія шанцы на новы грамадзкі пад’ём у выніку санкцыяў?
Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?
Чаму камуністычная большасьць Вярхоўнага Савету БССР у жніўні 1991 году прагаласавала за незалежнасьць? Ці звалілася незалежнасьць на беларусаў як сьнег на галаву? Дзякуючы чаму Беларусь застаецца незалежнай і праз 30 гадоў пасьля 25 жніўня 1991 году?
Чаму вызвалілі чальцоў Прэс-клюбу? У якой ступені гэта стала вынікам санкцыйнага ціску? Ці вядуць падобныя вызваленьні да дэмаралізацыі пратэсту? У што трансфармаваўся пратэст праз год пасьля самай буйной акцыі за ўсю гісторыю Беларусі — Маршу новай Беларусі?
19 жніўня 1991 году пачаўся путч ГКЧП. З рэтраспэктывы 30 гадоў ці можна сказаць, што гістарычна той путч усё ж перамог? Чаму ня спраўдзіліся многія надзеі тых, хто тады зрынаў камуністычную імпэрыю? Ці быў у СССР шлях эвалюцыйнай трансфармацыі? Ці прайграе некалі той путч канчаткова?
Наколькі імаверная вэрсія, што забойства ўчынілі спэцслужбы Лукашэнкі? Якія іншыя вэрсіі існуюць? Ці адчуваюць зараз небясьпеку ва Ўкраіне палітычныя ўцекачы зь Беларусі? Якім будзе палітычны адказ уладаў Украіны на гэтае забойства?
Ці варта, ці маральна заўзець за спартоўцаў — зацятых прыхільнікаў Лукашэнкі? Ці заўзеюць «ябацькі» за спартоўцаў — прыхільнікаў пераменаў? Залежнасьць заўзятарства ад палітычных поглядаў спартоўцаў — ці сьведчыць яна пра раскол у беларускім грамадзтве?
Што азначаюць заявы Лукашэнкі, зробленыя 30 ліпеня на нарадзе з «вэртыкальлю»? Які сэнс яго супярэчлівых заяваў наконт уводу расейскіх войскаў у Беларусь? На карысьць ці на шкоду яму тое, што Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам?
Як нязгодная з Лукашэнкам частка грамадзтва можа заявіць сваю пазыцыю на канстытуцыйным рэфэрэндуме?
Ці ёсьць умовы, пры якіх прыхільнікам пераменаў варта было б падтрымаць на рэфэрэндуме афіцыйны праект Канстытуцыі? Ці магчыма палітычна супрацьпаставіць афіцыйны праект і альтэрнатыўны праект «Народнай Канстытуцыі»? Якія ёсьць магчымыя варыянты дзеяньняў?
Што можа зрабіць грамадзтва, грамадзянская супольнасьць у адказ на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі? Ці магчымая падпольная Беларусь? Ці магчымая Беларусь за мяжой і з-за мяжы? Ці магчымы дыялёг паміж катамі і іх ахвярамі?
Праект Канстытуцыі, абнародаваны палітыкам Васкрасенскім — гэта канчатковы варыянт уладаў ці пробны шар для праверкі грамадзкай рэакцыі? У чым перавагі і хібы гэтага праекту? Чым ён адрозьніваецца ад праекту, падрыхтаванага Грамадзкай канстытуцыйнай камісіяй?
Да чаго вядзе цяперашняя кампанія тэрору супраць грамадзянскай супольнасьці? Што азначае заклік Васкрасенскага да палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні? Якія нечаканасьці зьмяшчае праект Канстытуцыі, апублікаваны тым жа Васкрасенскім?
Ці існуе мяжа рэпрэсіяў? Што можа зрабіць грамадзянская супольнасьць? Ці застаецца актуальнай прапанова аб дыялёгу з уладай?
У чым прычына і якая мэта сёньняшняй маштабнай атакі на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці? У якой ступені гэта зьвязана з заходнімі санкцыямі? Ці ёсьць у гэтым пагроме «расейскі сьлед»? Што вырасьце на выпаленым полі грамадзянскай супольнасьці?
Навошта Лукашэнка чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў?
Якія сацыяльна-дэмаграфічныя асаблівасьці маюць прыхільнікі Бабарыкі? Чаму ён застаецца папулярным, нягледзячы на працяглае зьняволеньне і цяжкія абвінавачаньні? Як ставяцца да яго прыхільнікі Лукашэнкі? Якое бачаньне будучыні Беларусі прапаноўвае Бабарыка?
Дзеля якіх мэтаў былі ўведзеныя сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі? Якімі могуць быць наступствы ваеннага становішча, якое паабяцаў у адказ на санкцыі ўвесьці Лукашэнка? Якой будзе рэакцыя грамадзтва на санкцыі, ці выклічуць яны грамадзкі пад’ём?
Сёньня Эўразьвяз зацьвердзіў чацьвёрты пакет санкцыяў адносна Беларусі. Якім быў вынік папярэдніх санкцыяў ЭЗ? Што Лукашэнка мусіць зрабіць, каб пазьбегнуць сэктаральных санкцыяў? Ці пойдуць беларускія ўлады на паглыбленьне эскаляцыі?
Ці вяртаюцца амэрыканска-расейскія адносіны ў часы Ніксана і Брэжнева? Ці сапраўды ЗША і Расея засталіся непахіснымі ў сваіх пазыцыях адносна Беларусі? Як новая атмасфэра ў адносінах Вашынгтону і Масквы можа паўплываць на палітыку Расеі ў Беларусі?
Ці ёсьць палітычная подбіўка ў адстаўцы «апошняга магіканіна» каманды Лукашэнкі — Віктара Шэймана? Якую ролю ён адыгрываў у станаўленьні і разьвіцьці сучаснай сыстэмы ўлады ў Беларусі? Ці канчатковы яго цяперашні сыход?
Чаму ўлады прапануюць палітвязьням пісаць прашэньні аб памілаваньні? Ці адбывалася гэта падчас ранейшых пэрыядаў масавых рэпрэсіяў? Як гэты крок паўплывае на санкцыйную палітыку заходніх дзяржаваў?
Чаму Пуцін заявіў, што Расея ставіцца «нэўтральна» да падзеяў у Беларусі? Што азначае яго іронія наконт «дэмакратычных гумовых куляў»? Як прэзыдэнт Расеі апісаў у сваім выступе інцыдэнт з пасадкай у Менску самалёту Ryanair і арыштам Пратасевіча і Сапегі?
На што зараз можна спадзявацца? Што можа грамадзтва зрабіць зараз? За што адказныя палітыкі і грамадзкія дзеячы?
Пра магчымыя варыянты расейскай палітыкі адносна Беларусі расказвае палітоляг, рэдактарка сайта «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова,
Ці атрымаў Лукашэнка ў Сочы падтрымку ад Пуціна? Ці не здасьць Лукашэнку Пуцін на перамовах з Байдэнам? Што атрымаў расейскі бок аб беларускага госьця?
Гутарка ў Клюбе Свабода з Паўлам Вусавым, кіраўніком Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу
Ці падтрымае Масква Лукашэнку ў канфлікце з Захадам у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Rainair і захопам Рамана Пратасевіча? Ці быў «расейскі сьлед» у крызісе з самалётам і затрыманьнем журналіста? Які прагноз перамоваў Лукашэнкі і Пуціна, якія адбудуцца праз два дні?
Наколькі адэкватнымі былі рашэньні адносна Беларусі, прынятыя на саміце Эўразьвязу? Ці не пашкодзяць яны тым беларусам, якія бягуць ад рэпрэсіяў? Ці праглядаецца ў інцыдэнце з захопам Пратасевіча «расейскі сьлед»
Чаму заходнія краіны гэтак рэзка адрэагавалі на інцыдэнт з ірляндзкім самалётам і захопам Рамана Пратасевіча? Ці ёсьць у гэтым інцыдэнце «расейскі сьлед»? Якіх крокаў у адказ з боку Захаду можна чакаць?
Ці была пасадка ў Менску самалёта Ryanair добраахвотнай ці прымусовай? Навошта ўладам Беларусі так спатрэбіўся Раман Пратасевіч? Якім будзе міжнароднае рэха інцыдэнту з самалётам і затрыманьня журналіста?
Якія наступствы для эканомікі Беларусі будзе мець справа Tut.by? Якія партал мае магчымасьці для выжываньня?
Чаму ўлады заблякавалі сайт парталу Тut.by і пачалі крымінальную справу супраць кіраўніцтва кампаніі? Што цяпер будуць чытаць беларусы? Якой будзе рэакцыя Захаду і міжнароднай журналісцкай супольнасьці? Як будзе разьвівацца сытуацыя далей?
Загрузіць яшчэ