Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі скончыцца міграцыйны крызіс? Дыскусія экспэртаў


Польскія (на пярэднім пляне) і беларускія (на заднім пляне) памежнікі стаяць побач зь мігрантамі, якія сядзяць на зямлі на мяжы каля вёскі Горны Уснар каля Беластоку на паўночным усходзе Польшчы
Польскія (на пярэднім пляне) і беларускія (на заднім пляне) памежнікі стаяць побач зь мігрантамі, якія сядзяць на зямлі на мяжы каля вёскі Горны Уснар каля Беластоку на паўночным усходзе Польшчы

Якія захады робіць Эўразьвяз, каб супрацьдзейнічаць міграцыйнай атацы Лукашэнкі? Ці дасягаюць яны мэты? Ці дасягае сваіх мэтаў Лукашэнка, ствараючы міграцыйны крызіс? Якую ролю адыгрывае і можа адыграць Расея ў гэтым крызісе?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.

Сьлюнькін

  • Лукашэнка ня хоча адмаўляцца ад ідэі прымусіць ЭЗ да перамоваў.
  • ЭЗ ня хоча ісьці на саступкі, ЭЗ хоча спыніць гэтую міграцыйную хвалю, каб Лукашэнка не атрымаў таго, чаго ён хоча.
  • Яны спрабуюць працаваць з урадамі краінаў, зь якіх мігранты едуць у Беларусь, разглядаюць санкцыйныя мэханізмы.
Павал Сьлюнькін
Павал Сьлюнькін
  • Пытаньне ў тым жа стане, у якім было месяц таму.
  • Новы этап будзе, калі будзе ўведзены адмысловы пакет санкцыяў ЭЗ, «прысьвечаны» рэакцыі на дзеяньні беларускіх уладаў на межах Зьвязу.
  • Эўразьвяз адмовіўся дапамагаць Літве і Польшчы будаваць муры на мяжы зь Беларусьсю.
  • На гэта Лукашэнка і разьлічвае.
  • З 2015 году Заходняя і Ўсходняя Эўропа занялі розныя пазыцыі адносна мігрантаў.
  • У ЭЗ адбываецца дыскусія, як ставіцца да гэтых мігрантаў — як да ўцекачоў, як да эканамічных мігрантаў ці як да злачынцаў.
  • Калі краіна хоча ператварыцца ў «прахадны двор» для мігрантаў, то зь ёю амаль нічога немагчыма зрабіць.
  • Так рабіла Турэччына, яна вымусіла ЭЗ пайсьці на саступкі.
  • Нядаўна была падобная сытуацыя ў стасунках Марока і Гішпаніі. Марока дамаглося свайго, і Гішпанія саступіла.
  • Можна паглядзець, наколькі пасьпяхова ЭЗ уплываў на Лукашэнку праз Пуціна з пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі.
  • І Макрон, і Мэркель тэлефанавалі Пуціну.
  • Чаму Пуцін павінен саступаць? Што яму можа ўзамен саступіць Эўразьвяз?
  • Невідавочна, што калі б Пуцін нават захацеў, Лукашэнка яго б паслухаўся і спыніў міграцыйную хвалю.
  • У ЭЗ перабольшваюць уплыў Расеі на прынцыповыя рэчы ў Беларусі.
  • Я шмат якім калегам з эўрапейскіх краінаў задаваў пытаньне — ці будзеце вы размаўляць з Лукашэнкам?
  • І ўсе яны як адзін кажуць — не, ня будзем.
  • Але мне здаецца, што пры нейкіх умовах будуць.
  • Калі пяты пакет санкцыяў пачне дзейнічаць, а Лукашэнка адчуе, што сытуацыя для яго робіцца пройгрышнай (пакуль яна не такая), то ён будзе ізноў падвышаць стаўкі.
  • Гэта гульня — хто першы міргне. І Лукашэнка — ня той чалавек, які любіць рабіць гэта першым.

Цыганкоў

  • Не было «беларускага каналу», пакуль беларускія ўлады фактычна адкрыта не запрасілі мігрантаў ехаць у Беларусь і накіроўвацца ў Эўропу.
  • З 2015 году ў ЭЗ абмяркоўваюць, як спыняць міграцыйныя хвалі.
  • Перамовы з краінамі, зь якіх мігранты паходзяць, — гэта адзін са шляхоў.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Галоўны шлях — гэта даказаць мігрантам, што яны не пяройдуць мяжу.
  • Некалькі тысячаў мігрантаў здолелі трапіць у Нямеччыну.
  • Лукашэнка не дасягнуў ніводнай сваёй мэты, акрамя як стварыць Эўразьвязу праблемы і раззлаваць яго.
  • Левая апазыцыя ў Польшчы дэманстравала ў Сэйме фота пакутаў мігрантаў.
  • Ну, а калі б у Польшчы цяпер былі ва ўладзе левыя — хіба яны інакш ставіліся б да сытуацыі на мяжы?
  • Эўропа пашырае квоты на легальных мігрантаў.
  • Нельга прадстаўляць ахвяраў мігранцкага крызісу толькі як ахвяраў.
  • Яны ведалі, на што яны ідуць.
  • Калі я паплыву ў мора, то я апынуся ў жахлівых умовах і патану. Гэта мая віна ці тых, хто мяне ня выратаваў?
  • Я зьдзіўляюся, як можна здымаць адказнасьць з гэтых людзей.
  • У 2015 годзе на мяжы Расеі і Фінляндыі зьявіліся сотні мігрантаў з блізкаўсходніх краінаў.
  • Тады Хэльсынкі пайшлі на перамовы з Крамлём, і мігранты на мяжы як зьявіліся, так і зьніклі.
  • Мэтадычка была распрацаваная раней і не Беларусьсю.
  • Польшча пачала перасоўваць свае войскі да ўсходняй мяжы яшчэ ў 2014 годзе, пасьля расейскай анэксіі Крыму.

Што было раней

  • У чацьвер, 28 кастрычніка, польскія памежнікі зафіксавалі 575 спробаў пераходу мяжы зь Беларусі па-за пунктамі пропуску. 7 мігрантаў затрымалі, астатніх завярнулі. За дапамаганьне мігрантам затрымалі 9 чалавек.
  • Польшча зьбіраецца пабудаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю ўжо ў першай палове наступнага году, заявіў міністар замежных спраў Марыюш Камінскі.
  • У Літве вырасла колькасьць спробаў парушэньня мяжы — 28 кастрычніка памежнікі завярнулі 186 нерэгулярных мігрантаў. Больш мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву толькі на пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні, паведаміў Delfi. Памежнікі чулі стрэлы і бачылі сыгнальныя ракеты зь беларускага боку.
  • Ад пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні літоўскія памежнікі не прапусьцілі ў краіну больш за 5 тысяч мігрантаў, звыш 4 тысяч мігрантаў зьмясьцілі ў лягеры ўцекачоў. Латвійскія памежнікі прадухілілі амаль 2 тысячы спробаў парушэньня мяжы, у цэнтры ўцекачоў зьмясьцілі больш за паўсотні чалавек.
  • У кастрычніку было прадухілена больш за 15 тысяч спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску ў Польшчы і больш за 2 тысячы — у Літве.
  • Нямеччына дамовілася аб спыненьні палётаў уцекачоў з Іраку ў Беларусь. Ярданія таксама адмяніла некалькі рэйсаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG