Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці спрацуе заклік да страйку?


Акцыя пратэсту ў Менску, 26 кастрычніка 2020
Акцыя пратэсту ў Менску, 26 кастрычніка 2020

Беларускае аб’яднаньне рабочых абвясьціла агульнанацыянальны страйк ад 1 лістапада. Якімі былі вынікі і наступствы агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага роўна год таму Сьвятланай Ціханоўскай? Як тады прымалася рашэньне аб страйку? За што адказвае лідэр? Якія перадумовы сёлетняга страйку, прызначанага на 1 лістапада?

Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць на канале Свабода Premium дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па палітычных пытаньнях Аляксандар Дабравольскі і палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

Карбалевіч

  • Леташні заклік Ціханоўскай да агульнанацыянальнага страйку прагучаў на трэндзе спаду масавых пратэстаў.
  • Калі б гэты заклік прагучаў недзе ў сярэдзіне жніўня, магчыма, што плён быў бы большым.
  • Тады пратэст быў на пад’ёме, а ўлада — разгубленая.
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Заклік Ціханоўскай выклікаў пэўны ўсплёск на кароткі тэрмін, але ў той момант ён ня мог кардынальна паўплываць на разьвіцьцё палітычнай сытуацыі ў краіне.
  • Некаторыя людзі ў адказ на заклік зь Вільні перакрывала дарогі. Яны за гэта атрымалі немалыя тэрміны.
  • Гэта экзістэнцыйнае пытаньне — якія ахвяры можна прыносіць на карысьць вельмі добрай справы?
  • Гэта пытаньне ня толькі бягучай беларускай палітыкі, гэта вечная тэма грамадзкага прагрэсу.
  • Беларускі крызіс яшчэ не завершаны. Таму рана даваць канчатковы адказ на гэтае пытаньне.
  • Эпоха пралетарскіх рэвалюцыяў — гэта эпоха фармаваньня індустрыяльнага грамадзтва.
  • А сёньня мы жывём у постіндустрыяльным грамадзтве. Таму рухавікамі сацыяльнага прагрэсу зараз зьяўляюцца зусім іншыя слаі грамадзтва.
  • Доля прамысловасьці ў разьвітых грамадзтвах цяпер невялікая, у Беларусі ў тым ліку.
  • Асноўным рухавіком леташніх пратэстаў была сярэдняя кляса.
  • Рабочыя складалі ня самую вялікую долю гэтага пратэсту.
  • Беларуская прамысловасьць — гэта пераважна дзяржаўная прамысловасьць.
  • Працоўныя калектывы на гэтых прадпрыемствах вельмі моцна залежаць ад дзяржавы.
  • Выжываньне значнай часткі дзяржпрадпрыемстваў у значнай ступені залежыць ад дзяржаўных ільготаў, субсыдыяў, крэдытаваньня.
  • І гэты чыньнік стрымлівае работнікаў гэтых прадпрыемстваў ад таго, каб актыўна пратэставаць супраць таго рэжыму, які фактычна іх падтрымлівае.
  • Летась былі ня толькі масавыя пратэсты, але і вельмі высокая палітызацыя грамадзтва.
  • Зашкальвала колькасьць людзей, якія спажывалі інфармацыю незалежных мэдыя.
  • Быў відавочны падʼём і цікавасьць грамадзтва да палітыкі.
  • Сёньня нічога з гэтага мы ня бачым. Сёньня мы бачым спад грамадзкай актыўнасьці, пэўную дэпалітызацыю і дэмабілізацыю, плюс вельмі жорсткія рэпрэсіі.

Дабравольскі

  • Палітычныя рашэньні часта выбар паміж кепскім і яшчэ горшым.
  • Адразу пасьля выбараў летась рабочыя на многіх прадпрыемствах выступілі супраць фальсыфікацыяў.
  • Гэта было ўпершыню за шмат гадоў.
Аляксандар Дабравольскі
Аляксандар Дабравольскі
  • У жніўні мы высьветлілі, што пратэстныя настроі былі моцныя, але страйкі не былі падрыхтаваныя.
  • Пасьля пачалася праца з рабочым рухам, з незалежнымі прафсаюзамі паразуменьня не адбылося.
  • Мы ўпершыню за шмат гадоў мелі справу з сытуацыяй, калі пераважная частка народу выступіла за перамены.
  • Нават цяпер каля 60% насельніцтва выступае за правядзеньне новых выбараў.
  • Тады адбываўся спад пратэстаў, але адбывалася і падрыхтоўка да страйку.
  • Тады ў дзень пачатку страйку шмат чыноўнікаў, у тым ліку і зь сілавых структураў, напісалі заявы аб звальненьні.
  • Некаторыя зь іх цяпер працуюць у ініцыятыве By_Pol.
  • Яны казалі нам, што калі б ня заклік Ціханоўскай, магчыма, гэтая ініцыятыва і не ўтварылася б.
  • Мы тады няправільна падлічылі балянс, мы, каманда Ціханоўскай, спадзяваліся, што людзі будуць дзейнічаць больш рашуча.
  • Мы бярэм на сябе адказнасьць за тое, што мы прапаноўвалі. Але мы ня маем намеру браць на сябе віну за тое, што рабіў Лукашэнка.
  • Офіс Сьвятланы Ціханоўскай кантактуе з рознымі рабочымі арганізацыямі.
  • У іх ёсьць розныя меркаваньні наконт стратэгіі страйку.
  • Яны ўсе рыхтуюцца да гэтага, але толькі адна арганізацыя — Беларускае абʼяднаньне рабочых — лічыць, што страйк магчымы.
  • Калі казаць дыпляматычна, то мы падтрымліваем усе патрабаваньні рабочых, аднак даволі крытычна ацэньваем магчымасьці.
  • Хочацца пажадаць ім посьпеху, але вялікай надзеі ў мяне асабіста няма.

Што было раней

  • Беларускае аб’яднаньне рабочых 25 кастрычніка выступіла з заявай аб пачатку агульнанацыянальнага страйку 1 лістапада.
  • У аб’яднаньні паведамілі, што 30 жніўня яны абвясьцілі аб пачатку перадстрайкавага стану на тэрыторыі Беларусі і выставілі патрабаваньні да ўладаў. Цяпер канстатавалі, што выконваць гэтыя патрабаваньні ўлады не зьбіраюцца, і заклікалі рабочых да страйку.
  • Іншая ініцыятыва, «Рабочы рух», заявіла, што не падтрымлівае абвяшчэньне агульнанацыянальнага страйку на 1 лістапада.
  • Тэкст заявы плятформа абʼяднаньня рабочых апублікавала ў сваім тэлеграм-канале.
  • «Заява Сяргея Дылеўскага, зробленая з падачы Натальлі Радзінай, Дзьмітрыя Бандарэнкі і Андрэя Саньнікава (Хартыяʼ97), не была з намі ўзгоднена, і мы ня ўдзельнічалі ў прыняцьці гэтага рашэньня. Больш за тое, мы не былі папярэджаныя пра гэта, як і пра абвяшчэньне "перадстрайкавага стану"», — гаворыцца ў звароце «Рабочага руху».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG