Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вітаўт Кіпель. Жыцьцё даўжынёю ў гісторыю

Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

Начны званок ад Юркі Кіпеля: «Тата памёр»... Два горкія словы, за якімі схаваны глыбокі сэнс: адыходзіць цэлая эпоха. Адышоў сапраўдны волат беларушчыны, чалавек, які ўсё жыцьцё ствараў і ўмацоўваў беларускую прастору.

Вітаўт Кіпель называў беларусаў народам кнігі. І сапраўды, самы славуты беларус — ня князь, не палітык, не ваенны герой, а першадрукар Скарына, а беларускае адраджэньне новага часу было найперш зьвязанае зь літаратурай, з кнігай. І сам Вітаўт быў чалавекам кнігі. Кнігі былі ў цэнтры яго прафэсійнай дзейнасьці, кнігі ён любіў, зьбіраў, чытаў і ствараў сам. Мне пашчасьціла паўдзельнічаць у нараджэньні некалькіх яго кніг, і гэтае супрацоўніцтва прынесла незвычайны досьвед, плён і радасьць творчых зносінаў з родным па духу чалавекам.

Вітаўтава кніжнасьць яскрава выявілася ў яго працы ў Беларускім Інстытуце Навукі і Мастацтва, якім ён кіраваў апошнія 40 гадоў. З-пад яго пяра або пры яго актыўным удзеле і падтрымцы выйшла цэлая бібліятэка навуковых і мастацкіх кніг, а рэдакцыйнай працай над часопісам «Запісы БІНіМу» ён амаль зь юнацкай працаздольнасьцю займаўся да апошніх месяцаў, ужо лежачы ў ложку.

Мы былі знаёмыя больш за 30 гадоў — пачынаючы ад першага іх з жонкай Зорай вяртаньня ў родны Менск пасьля 47 гадоў разлучанасьці ў 1991 годзе. З таго часу мы бачыліся досыць часта ў Менску, Горадні, Вільні, Празе, а таксама ў яго гасьцінным доме ў Амэрыцы. Сустрэчы гэтыя заўсёды прыносілі радасьць кантакту з надзвычай пазытыўным чалавекам — ён проста заражаў сваёй энэргіяй, жыцьцярадаснасьцю, таварыскасьцю, надзвычайнай працавітасьцю, шчырай здольнасьцю зьдзіўляцца і захапляцца.

Вітаўту Кіпелю — 90

Вітаўт Кіпель. Студзень 2013
1/24 Вітаўт Кіпель. Студзень 2013
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
22 чэрвеня 1929, Менск
2/24 22 чэрвеня 1929, Менск
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
З бацькам і маці, Налінск, 8.07.1933
3/24 З бацькам і маці, Налінск, 8.07.1933
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
З маці і суседкамі ў Налінску, 1934: Цёця Каця, Марыя Кіпель, Вітус, цёця Паша
4/24 З маці і суседкамі ў Налінску, 1934: Цёця Каця, Марыя Кіпель, Вітус, цёця Паша
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Выпуск 29-й народнай школы на Траецкім прадмесьці, 3 ліпеня 1943. Вітаўт стаіць трэці справа
5/24 Выпуск 29-й народнай школы на Траецкім прадмесьці, 3 ліпеня 1943. Вітаўт стаіць трэці справа
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
З маці, Бэрлін, канец 1944
6/24 З маці, Бэрлін, канец 1944
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Остэргофэн, 30.VI.1948
7/24 Остэргофэн, 30.VI.1948
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Лювэн, 1951
8/24 Лювэн, 1951
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
На вясельлі прафэсара Дэніса, Лювэн, 1951
9/24 На вясельлі прафэсара Дэніса, Лювэн, 1951
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Лювэн, 13.6.1954, Вітаўт Кіпель з асыстэнтам Андрэем Міхайлавічам Дыкенштайнам
10/24 Лювэн, 13.6.1954, Вітаўт Кіпель з асыстэнтам Андрэем Міхайлавічам Дыкенштайнам
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
У геалягічнай экспэдыцыі “на тэрэне” ў Ардэнах, каля нямецкае мяжы. Восень 1954.
11/24 У геалягічнай экспэдыцыі “на тэрэне” ў Ардэнах, каля нямецкае мяжы. Восень 1954.
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
“4.9.55 Louvain У глыбі трошкі відаць будынак унівэрсытэцкай бібліятэкі. Тут зусім недалёка ад дому хлапцоў. Мы хацелі ўжо пратэставаць, каб не фатаграфавалі, таму такі трохі сьмешны й недарэчны від”
12/24 “4.9.55 Louvain У глыбі трошкі відаць будынак унівэрсытэцкай бібліятэкі. Тут зусім недалёка ад дому хлапцоў. Мы хацелі ўжо пратэставаць, каб не фатаграфавалі, таму такі трохі сьмешны й недарэчны від”
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Зора і Вітаўт. Вясельле, 25.02.1956
13/24 Зора і Вітаўт. Вясельле, 25.02.1956
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Пачатак працы ў бібліятэцы, Вітаўт Тумаш, Вітаўт Кіпель, Антон Шукелойць, зіма 1960
14/24 Пачатак працы ў бібліятэцы, Вітаўт Тумаш, Вітаўт Кіпель, Антон Шукелойць, зіма 1960
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Са скаўтамі падчас Скаўцкага тыдня каля Нью Ёрскай публічнай бібліятэкі, люты 1973
15/24 Са скаўтамі падчас Скаўцкага тыдня каля Нью Ёрскай публічнай бібліятэкі, люты 1973
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
З прэзыдэнтам Картэрам у Белым доме на дзень Сьв. Валентына, люты 1980
16/24 З прэзыдэнтам Картэрам у Белым доме на дзень Сьв. Валентына, люты 1980
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Апошні тыдзень працы на Радыё Свабода, кабінэт Адама Акуліча, сьнежань 1988
17/24 Апошні тыдзень працы на Радыё Свабода, кабінэт Адама Акуліча, сьнежань 1988
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
З Папам Янам Паўлам ІІ, травень 1990
18/24 З Папам Янам Паўлам ІІ, травень 1990
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Сустрэча са студэнтамі ў Гомелі, 11 траўня 1994
19/24 Сустрэча са студэнтамі ў Гомелі, 11 траўня 1994
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Верасень 1995, Іслач. Юры Хадыка, Зора, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан
20/24 Верасень 1995, Іслач. Юры Хадыка, Зора, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995
21/24 Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
З Зорай і Генадзем Бураўкіным
22/24 З Зорай і Генадзем Бураўкіным
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
З Васілём Быкавым, Прага, 1997
23/24 З Васілём Быкавым, Прага, 1997
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Сям’я Кіпеляў: Ларэйн, Юрка, Алеся, Вітаўт, Зора, Андрэй, Антон, Алесь, канец 90-х
24/24 Сям’я Кіпеляў: Ларэйн, Юрка, Алеся, Вітаўт, Зора, Андрэй, Антон, Алесь, канец 90-х
30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. У фотагалерэі выкарыстаны здымкі з прыватнага архіву юбіляра.
Previous slide
Next slide

Такі незвычайна важны для Беларусі чалавек, Вітаўт абсалютную бальшыню свайго доўгага жыцьця пражыў за яе межамі. Ён правёў у Менску раньняе дзяцінства, у 1930-х прыяжджаў на летнія канікулы да дзеда, пражыў два гады ў часе нямецкай акупацыі, пасьля 1991 году часта бываў з кароткімі візытамі. У суме жыцьцё ў Беларусі не складзе і дзевяці гадоў. Аднак дзе б ён ні знаходзіўся, ён жыў у Беларусі, жыў Беларусьсю — кожную хвіліну свайго жыцьця. Ягоны ўнутраны прымач быў заўсёды настроены на беларускую хвалю, ён лавіў яе літаральна ўсюды.

Вітаўт нарадзіўся ў 1927 годзе ў сям’і Яўхіма Кіпеля і Марыі Зубкоўскай, маладых менскіх інтэлігентаў першага сьвядомага беларускага пакаленьня. Гэта быў час надзеі і энтузіязму, маладая Беларусь «штурмавала будучыні аванпосты», аднак ХХ стагодзьдзе ўжо рыхтавала Беларусі неміласэрны лёс. І Вітаўта Кіпеля гэты беларускі лёс правёў праз стагодзьдзе сваімі няпростымі дарогамі.

Зайздросная Вітаўтава памяць захавала падзеі і факты жыцьця ў найдрабнейшых дэталях. Дзесяць гадоў таму мы правялі два тыдні ў ягоным хатнім працоўным кабінэце за даўгімі размовамі, у якіх ён расказаў пра ўсё, што адбылося зь ім ад нараджэньня і да таго моманту. З больш чым сарака гадзінаў аўдыёзапісу ўзьнікла аўтабіяграфічная кніга «Жыць і дзеіць». У ёй — ХХ стагодзьдзе гісторыі Беларусі, адлюстраванае ў лёсе аднаго з найвыдатнейшых яе людзей: дзяцінства ў яшчэ «нацдэмаўскім» Менску, высылка ў Налінск, жыцьцё ў перадваенным Арле, вяртаньне ў апалены вайною Менск, эміграцыя ў Нямеччыну, эўрапейскае студэнцтва, новае жыцьцё ў Амэрыцы, вяртаньне ў Беларусь.

У Менску пачаўся жыцьцёвы шлях Вітаўта Кіпеля, але па менскіх вуліцах у думках хадзіў ён і апошнія тыдні свайго жыцьця, чытаючы кнігу Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». За тры тыдні да свайго сыходу Вітаўт патэлефанаваў, і мы паўгадзіны гаварылі пра кнігу, пра Горад, пра яго людзей, пра тое, што і як можна і трэба зрабіць, каб вярнуць страчаны дух Старога Менску. Вітаўт, як заўсёды, быў поўны захапленьня і энтузіязму, голас, эмоцыі, яснасьць думкі — усё як заўсёды, цяжка было паверыць, што ты гаворыш з чалавекам, у якога за плячамі доўгія 95 гадоў.

Я веру, што ў новай Беларусі адна зь менскіх вуліц — напрыклад, ціхі і ўтульны Горны завулак, дзе жыла сям’я Кіпеляў — будзе насіць імя Вітаўта Кіпеля.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG