Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па ўкраінскай вайсковай вучэбнай частцы, у выніку загінулі трое і параненыя не менш за 18 чалавек, паведамілі ўкраінскія вайскоўцы 29 ліпеня.
Падзеі 30 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Цэны вырастуць ад 5 да 15%.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў Расеі 10 дзён на заключэньне «зьдзелкі» з Украінай, паведамляе агенцтва France-Presse.
Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене пракамэнтавала інцыдэнт з дронам, які 28 ліпеня меркавана заляцеў у Літву з тэрыторыі Беларусі. Сярод іншага яна адказала на пытаньне, чаму літоўскія вайскоўцы ня зьбілі гэты бесьпілётнік.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) зрабіў заяву «ў сувязі з ростам колькасьці вайсковых бесьпілётных лётных апаратаў Расейскай Фэдэрацыі ў паветранай прасторы Беларусі і пагрозамі ваеннай эскаляцыі».
Супрацьпаветраная абарона Беларусі дрэнна гатовая да барацьбы з дронамі. І разьмяшчэньне тут расейскай ядзернай зброі і ракетнага комплексу «Арэшнік» мала дапаможа вырашыць гэтую праблему.
Паводле «Белполу», гэтае прадпрыемства абслугоўвае ў тым ліку вайсковыя патрэбы Расеі. Завод месьціцца блізка да жылых раёнаў, школаў і дзіцячых садкоў, што можа ўяўляць небясьпеку для мірных жыхароў, бо такое прадпрыемства можа разглядацца як ваенная цэль.
Адкуль у Менск мог прыляцець бесьпілётнік з выбухоўкай і чаму ён даляцеў да спальнага раёну, распыталі вайсковага экспэрта Defense Express Івана Кірычэўскага і аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.
Расейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу. У эфіры «ПіКа» Свабоды Ганна Соўсь абмяркоўвае сучасныя спосабы супрацьстаяньня расейскай агрэсіі з прадстаўніцай беларускіх кібэрпартызанаў Юліянай Шаметавец і ізраільскім вайсковым аналітыкам Давідам Гендэльманам.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на пасяджэньні ўраду паведаміў, што ў Польшчы 32 чалавекі былі затрыманыя па падазрэньні ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі.
Попыт Расеі на беларускія вайсковыя тэхналёгіі «рэзка ўзрос» з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня, паведаміла 29 ліпеня Служба зьнешняй выведкі Ўкраіны.
Расейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу беларускіх Кібэрпартызанаў і пра-украінскай хакерскай групы Silent Crow. «Слава Україні! Жыве Беларусь!», так завяршылі сваё пасланьне хакеры.
Дзьве буйныя расейскія сеткі аптэк — «Столичка» и «Неофарм» (абедзьве належаць кампаніі «Неофарм») у аўторак маюць тэхнічныя праблемы.
Фармальна Расея называе сябе шматнацыянальнай дзяржавай: у Канстытуцыі гаворыцца, што «адзіная крыніца ўлады ў РФ» — яе «шматнацыянальны народ». Гэта фармальна таксама гарантуе абарону этнакультурнай і моўнай разнастайнасьці. А як насамрэч?
Цяпер найбольш значныя «забароненыя для палётаў» зоны зьяўляюцца ў выніку рэзкага росту ваенных рызык і поўнага закрыцьця паветранай прасторы рознымі краінамі ўва ўсім сьвеце.
У першыя клясы агульнаадукацыйнага ліцэю з вывучэньнем беларускай мовы ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводзтва Польшчы) прынялі рэкордную колькасьць дзяцей — 102.
Расейская армія пры наступе разбурыла асноўны вадавод, па якім вада паступала на тэрыторыю Данбасу з тэрыторыі, кантраляванай Кіевам.
Ці плянуе Расея напасьці на краіны NATO? Ці скарыстае яна Беларусь для такога нападу? Якімі могуць быць сцэнары такой вайны?
Пра інцыдэнт у двары дому на вуліцы Матусевіча стала вядома ў ноч на 29 ліпеня.
У Беларусі на 28 ліпеня было зарэгістравана больш за 26 тысяч аўтамабіляў-таксі.
Найбуйнейшая расейская авіякампанія «Аэрофлот» паведаміла аб адмене сямі пар авіярэйсаў, прадугледжаных раскладам на 29 ліпеня.
Паведамленьні пра дрон, які заляцеў у Літву з тэрыторыі Беларусі, маглі быць фальшывымі, дапускаюць у вайсковым ведамстве.
У Беларусі зноў узяліся рэгуляваць працу экскурсаводаў — ад іх патрабуюць «укараняць кірункі ідэалягічнай працы ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці». Пагаварылі зь беларусамі, якія ўладкаваліся гідамі ў Польшчы і Літве, пра адрозьненьні гэтай працы ў Беларусі і ў суседніх краінах.
Зьявілася інфармацыя Белстату аб выніках працы беларускай эканомікі ў першым паўгодзьдзі 2025 году
У ноч на 29 ліпеня расейскія войскі ўдарылі па адной з пэнітэнцыярных устаноў украінскага рэгіёну.
Падзеі 29 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Пра плянаваную сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў інтэрвію расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС заявіла прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант.
Урад Расеі распарадзіўся афіцыйна закрыць ад 1 жніўня 20 пунктаў пропуску, якія дзейнічалі раней па пагадненьні з Украінай.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская і яе муж Сяргей Ціханоўскі ўзялі ўдзел у 148-й акцыі салідарнасьці ў Украінай на Саборнай плошчы Вільні.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні па крымінальнай справе за перадачу інфармацыі праекту «Беларускі Гаюн», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дзесяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб зьмене асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў.
На курс беларускага рубля да даляра больш паўплываюць палітыка Цэнтрабанку РФ і санкцыі, якія Трамп пагражаў Расеі, чым гандлёвае пагадненьне ЗША—ЭЗ, прагназуе эканаміст Яраслаў Раманчук.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак заявіў, што скароціць дадзены ім раней Расеі тэрмін 50 дзён на дасягненьне мірнага пагадненьня з Украінай.
Вайскова-паветраныя сілы Літвы назіралі за бесьпілётнікам, які ўварваўся 28 ліпеня ў паветраную прастору краіны, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, інфармацыя была перададзена ў Аб’яднаны цэнтар кіраваньня паветранымі апэрацыямі NATO, паведамляецца на старонцы Літоўскай арміі ў «Фэйсбуку».
ЗША і ЭЗ ледзьве пазьбеглі паўнавартаснай гандлёвай вайны пасьля рамачнага пагадненьня, дасягнутага ў Шатляндыі 27 ліпеня.
Улады спрабуюць паказаць, што могілкі зьнішчылі нацысты, хаця насамрэч — камуністы.
Раніцай 26 ліпеня пасьля моцных дажджоў бераг у Дзьвіну споўз бераг зь некалькімі гаспадарчымі пабудовамі, дарогай і дрэвамі. Людзі не пацярпелі. Плошча абавалу склала 100 на 100 мэтраў.
У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 беларусам, у тым ліку тром непаўналетнім.
«Наша Ніва» апублікавала вытрымкі з ліста вязьня Івацэвіцкай калёніі № 22 Сяргея Ботвіча, беларуса зь літоўскім пашпартам, пакаранага па артыкуле «шпіянаж» і прызнанага палітвязьнем.
У адміністрацыйным цэнтры Малайзіі Путраджая прайшлі перамовы паміж прадстаўнікамі Тайлянду і Камбоджы на пяты дзень баёў паміж суседнімі краінамі.
Дзьмітры Міхайлаў, грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказваньні ў закрытым чаце ў адным з мэсэнджараў. Яго пакаралі 4 гадамі калёніі за «абразу Лукашэнкі», «заклікі да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» і «распальваньне варажнечы».
Паводле Міністэрства энэргетыкі, сытуацыя штатная і пагрозы няма.
Неба над Літвою з раніцы 28 ліпеня кантралююць 3 самалёты-выведнікі, яшчэ адзін чакаюць з Брытаніі.
У размове з Свабодай авіяцыйны экспэрт, кандыдат тэхнічных навук тлумачыць, што такое плян «Ковёр», ці могуць расейскія вайскоўцы зноў пераблытаць цывільны самалёт з украінскім бесьпілётнікам і чаму паветраную прастору над эўрапейскай часткай Расеі ўвогуле варта закрыць.
Хакерская група Silent Crow разам з «Кібэрпартызанамі» заявілі аб пасьпяховым правядзеньні маштабнай апэрацыі супраць найбуйнешага расейскага авіяперавозьніка.
Загрузіць яшчэ