Запасы на складах у беларускай прамысловасьці растуць, сьведчаць зьвесткі Белстату за першае паўгодзьдзе 2025 году.
Паводле існуючых нормаў, дапушчальны аб’ём запасаў гатовай прадукцыі на складах у беларускай прамысловасьці павінен складаць каля 60% месячнага аб’ёму вытворчасьці. Але, як сьведчыць Белстат, апрацоўчая прамысловасьць перакрочыла гэты бар’ер.
У першым паўгодзьдзі 2024 года запасы на складах былі складалі 64% месячнага аб’ёма вытворчасьці. Але ў студзені-чэрвені гэтага года запасы склалі ўжо 83,7%.
За паўгода 2025 года ў параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага года апрацоўчая прамысловасьць паказала рост у 0,1%. Але запасы на складах рэзка скокнулі ўверх і склалі 11,5 млрд рублёў, найбольш — у Менску, Менскай, Магілёўскай, Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях.
На 1 ліпеня 2025 году на складах у Менску захоўвалася 115,3% аб’ёма прадукцыі вытворчасьці за месяц, у Менскай вобласьці — 101,1%, у Берасцейскай вобласьці 85,5%, у Магілёўскай — 88%, у Горадзенскай — 94,5%.
Зьвесткі Белстату таксама сьведчаць, што ў прамысловасьці скарачаюцца прыбытак, рэнтабэльнасьць, вырасла колькасьць стратных прадпрыемстваў растуць пратэрмінаваныя крэдыторская і дэбіторская запазычанасьці.
Форум