У заяве тое, што адбываецца ў паветранай прасторы Беларусі апошнім часам, называюць адным з індыкатараў падрыхтоўкі рэжыму Лукашэнкі да ўдзелу ў ваенных дзеяньнях на баку Расеі.
Аўтары заявы заклікаюць усіх беларусаў і беларусак зьвяртацца ў мясцовыя органы ўлады і Міністэрства абароны па інфармацыю пра тое, як гарантуецца бясьпека грамадзян Беларусі і чаму ў паветранай прасторы Беларусі знаходзяцца небясьпечныя для жыцьця дроны.
29 ліпеня ўначы ў двары 72 дома па вуліцы Матусевіча ў Менску ўпаў бесьпілётнік. У Сьледчым камітэце паведамілі, што па факце здарэньня распачалі крымінальную справу. Паводле СК, бесьпілётнік меў баявую частку з тратылам і вялікай колькасьцю мэталічных шарыкаў.
- Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі быў створаны ў жніўні 2023 году. Як тады заявіла яго кіраўніца Сьвятлана Ціханоўская, сярод мэтаў АПК — абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, а таксама распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі. На пачатку ліпеня 2025 году Генэральная пракуратура прызнала Аб’яднаны пераходны кабінэт «тэрарыстычнай арганізацыяй»
Форум