28 ліпеня былі адменены амаль 60 пар рэйсаў кампаніі. Там гэта растлумачылі збоем у працы інфармацыйных сыстэм, адказнасьць за які ўзялі на сябе хакерскія групоўкі Silent Crow і «Кіберпартызаны BY».
Генпракуратура Расеі пацьвердзіла, што прычынай збою стала хакерская атака, і завяла крымінальную справу. «Аэрофлот» інфармацыю аб узломе сваіх сыстэм хакерамі не камэнтуе. Па ацэнках экспэртаў РБК, толькі за 28 ліпеня «Аэрофлот» мог страціць да 250 мільёнаў расейскіх рублёў.
З-за масштабнай хакерскай атакі на расейскую кампанію «Аэрофлот» скасавалі яшчэ некалькі рэйсаў Масква-Менск і ў зваротны бок. Сёньня былі скасаваныя начныя рэйсы Масква — Менск, які вылятае ў 00.20, і рэйс на 9.10. Самалёты на 15.00. 18.40 і 20.25 пакуль не адмененыя.
Таксама не паляцяць самалёты Менск — Масква раскладам на 6.30 і 11.40.
Рэйсы на 17.20 і 21.10 і 22.55 пакуль не адмененыя, паведамляе «Люстэрка».
28 ліпеня расейская авіякампанія «Аэрофлот» заявіла аб збоі ў рабоце інфармацыйных сыстэм і адмене больш як 40 рэйсаў, у тым ліку рэйсаў у Менск і з Менска.
Пазьней адказнасьць за збой на сябе ўзялі хакерская група Silent Crow і Кібэрпартызаны. Актывісты заявілі аб зьнішчэньні ўнутранай IT-інфраструктуры расейскай авіякампаніі «Аэрофлот».
Форум