Пры гэтым, паводле зьвестак Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, з моманту зьяўленьня ў краіне рэестру аўтамабільных перавозак пасажыраў рэвізоры сканфіскавалі ўжо 307 легкавікоў.
Рэестар аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах зьявіўся ў Беларусі ў лістападзе 2024 году. Дзейнасьць у галіне перавозак без уключэньня ў рэестар — незаконная.
Цяпер у рэестар уключаныя 5,5 тысяч перавозьнікаў аўтамабілямі-таксі, а таксама 37 тысяч кіроўцаў, піша Office life.
Паводле зьвестак на 1 лістапада 2024 году, у рэестры былі 245 дыспэтчараў (у тым ліку 156 дыспэтчараў таксі), 4,6 тыс. перавозьнікаў (у тым ліку больш за 3,1 тысячы перавозьнікаў таксі), а таксама 26 тысяч кіроўцаў (у тым ліку 13,9 тысячы кіроўцаў аўтамабіляў-таксі). Таксама ў ім налічвалася 22,4 тысячы транспартных сродкаў, у тым ліку больш за 12,4 тысячы аўтамабіляў-таксі.
Найбуйнейшым прадстаўніком рынку таксі ў Беларусі застаецца «Яндекс Такси», таксама ў Менску працуе найстарэйшая служба «Таксі 135». У траўні сёлета свае таксоўкі запусьціў апэратар А1, а летам аб старце бэта-тэставаньня пасажырскіх перавозак заявіла кампанія Wildberries.
Форум