Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: Польшча падчас старшыняваньня ў ЭЗ будзе дамагацца ўзмацненьня санкцыяў адносна Беларусі і Расеі


Радослаў Сікорскі
Радослаў Сікорскі

Польшча падчас свайго старшыняваньня ў Эўразьвязе ў першай палове 2025 году будзе прытрымлівацца пасьлядоўнай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі і Расеі, у тым ліку дамагацца ўзмацненьня санкцыяў і процідзейнічаць іх абыходу.

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, прадстаўляючы прыярытэты польскага старшыняваньня ў сфэры зьнешняй палітыкі.

«Дэвіз нашага старшыняваньня — бясьпека Эўропы. З гэтай прычыны праца старшыняваньня будзе засяроджаная на максымальнай падтрымцы Ўкраіны, захаваньні бягучай палітыкі ў дачыненьні да Расеі і Беларусі, а таксама ўмацаваньні бясьпекі і ўстойлівасьці Эўразьвязу», — заявіў ён.

«Мэтай старшыняваньня стане ўзмацненьне санкцый Эўразьвязу супраць агрэсараў Расеі і Беларусі і барацьба зь іх абыходам», — дадаў міністар.

Сікорскі анансаваў правядзеньне 25 лютага канфэрэнцыі, прысьвечанай санкцыйнай палітыцы.

«Польскае старшыняваньне будзе імкнуцца да таго, каб Расея сутыкнулася з наступствамі сваёй агрэсіі, як юрыдычнымі, гэтак і фінансавымі. Будзем імкнуцца заручыцца падтрымкай дзяржаваў-чальцоў для поўнага выкарыстаньня замарожаных актываў цэнтральнага банку Расеі для падтрымкі Ўкраіны», — сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, Польшча таксама будзе дамагацца, каб ЭЗ не вяртаўся да супрацоўніцтва з РФ і Беларусьсю да заканчэньня агрэсіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG