У паведамленьні сказана, што кожны дзень Тэлеграм выдаляе дзясяткі тысяч групаў і каналаў. Пад блякаваньне трапляе кантэнт, які ўтрымлівае заклікі да гвалту, распаўсюджвае дзіцячую парнаграфію, а таксама гандаль незаконнымі таварамі. З пачатку 2024 году мадэратары выкарыстоўваюць інструмэнты на аснове штучнага інтэлекту, гаворыцца ў справаздачы.
Паводле справаздачы Telegram, у 2024 годзе было заблякавалі амаль 129 тысяч супольнасьцяў, зьвязаных з тэрарызмам, а таксама больш за 100 мільёнаў адзінак «тэрарыстычнага» кантэнту.
Мяркуючы з справаздачы Telegram, пасьля затрыманьня заснавальніка кампаніі Паўла Дурава ў Парыжы ў канцы жніўня мэсэнджар стаў часьцей блякаваць каналы і групы. Больш за ўсё блякаваньняў прыпала на кастрычнік.
- У Францыі Паўла Дурава абвінавачваюць у некалькіх злачынствах, зьвязаных з арганізаванай злачыннасьцю, у тым ліку ў саўдзеле ў распаўсюджваньні наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі, а таксама ў адмове даваць інфармацыю на запыты ўпаўнаважаных органаў. Бізнэсоўцу адпусьцілі пад заклад у памеры пяці мільёнаў эўра і абавязацельства аб яўцы ў паліцыю двойчы на тыдзень. Выяжджаць за межы Францыі яму забаронена.
- У верасьні Павел Дураў паведаміў, што карпарацыя Telegram будзе перадаваць праваахоўным органам краін сьвету на падставе іх афіцыйных запытаў IP-адрасы і нумары тэлефонаў карыстальнікаў Тэлеграма, якія будуць парушаць правілы карыстаньня мэсэнджарам, у прыватнасьці, выкарыстоўваць пляцоўку для парушэньня заканадаўства.
Форум