Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўзмацніла мяжу зь Беларусьсю пасьля залёту расейскага «Шахэда»


Разгортваньне сродкаў СПА на латыска-беларускай мяжы
Разгортваньне сродкаў СПА на латыска-беларускай мяжы

Першы выпадак падзеньня бесьпілётніка зафіксавалі ў Гайгалаўскім павеце краіны 7 верасьня. Цяпер улады вырашылі ўмацаваць мяжу.

У Латгаліі, усходняй частцы Латвіі, умацавалі мяжу зь Беларусьсю. Непакой латыскіх уладаў зьвязаны з залётам ударнага бесьпілётніка «Шахэд» на тэрыторыю краіны.

У ВПС Латвіі тады паведамілі, што гэта быў запушчаны Расеяй на ўкраінскія тэрыторыі баявы бесьпілётнік тыпу «Шахэд», які, хутчэй за ўсё, ад узьдзеяньня сродкаў радыёэлектроннай барацьбы Ўкраіны страціў кіраваньне, зьмяніў курс і перасёк паветраную прастору Беларусі перад пасадкай у Латвіі. Ахвяраў і разбурэньняў у выніку здарэньня не было, аднак гэты выпадак вымусіў перагледзець наяўны падыход да аховы паветранай прасторы краіны, адзначае sargs.lv.

Вайскоўцы адзначылі, што пакуль маюць бестэрміновыя задачы абароны тэрыторыі сродкамі СПА. І адпаведна рыхтуюцца да сваёй пастаяннай прысутнасьці ў Латгаліі.

Міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс у сацыяльнай сетцы X (б. Twitter) пералічыў сродкі, разьмешчаныя на ўсходзе краіны.

«Узмацняем СПА ў Латгаліі!
Мы накіравалі мабільныя баявыя групы ВПС, узброеныя зэнітна-ракетнымі комплексамі;
адмысловыя радары, прыдатныя для выяўленьня бесьпілётнікаў, разьмешчаныя на мяжы;
у апэрацыях СПА ўдзельнічаюць як прафэсійныя вайскоўцы, так і вайскоўцы нацыянальнай абароны».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG