Шмат дзе ў Беларусі выбарчая кампанія традыцыйна выкарыстоўваецца людзьмі як сродак ціску на ўладу, каб вырашаць сацыяльныя праблемы, на якія ў іншы час чыноўнікі зьвяртаюць мала ўвагі. Людзі ў рэгіёнах скардзяцца на недабудаванае і няякаснае жыльлё, нізкія заробкі, беспрацоўе і пагражаюць, што будуць байкатаваць прэзыдэнцкія выбары.