Зь першапачатковых 19 ахвотных пазмагацца за крэсла кіраўніка дзяржавы збор подпісаў за рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты працягваюць паўтара дзясятка. Як рухаюцца справы ў ініцыятыўных групаў.
Першым пра перавыкананьне пляну — сабраць 100 тысяч подпісаў — заявіў Аляксандар Лукашэнка. Яшчэ пры канцы мінулага тыдня кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Аляксандар Радзькоў адрапартаваў, што дзейнага прэзыдэнта падтрымалі больш за 600 тысяч чалавек. Насуперак жэсту Лукашэнкі — можа, варта спыніць працэс і даць магчымасьць выбарцам падтрымаць іншых кандыдатаў, у якіх сытуацыя "проста ахавая" — пікеты "Белай Русі" "За сильную і процветающую Беларусь" па-ранейшаму стаяць у людных месцах, хоць ажыятажу вакол іх і не назіраецца.
Найбліжэй да 100-тысячнай рысы — лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімер Някляеў. Апошнія вынікі агучвае прэсавы сакратар патэнцыйнага кандыдата Юлія Рымашэўская:
"На ранак панядзелка ёсьць 71 505 подпісаў. Пры гэтым ня ўлічваліся подпісы, сабраныя ў часе пікетаў. Самі пікеты мы намагаемся рабіць настолькі відовішчнымі, наколькі пакуль дазваляе надвор'е. У прыватнасьці, у выходныя адбылося некалькі цікавых мерапрыемстваў: каля парку Горкага быў пікет з удзелам актораў, апранутых у строі часоў сярэднявечча, а на Камароўцы зьбірала подпісы "Міс Грудзі-2010" Кацярына Нікандрава. Канечне, апошняе выклікала асаблівую цікавасьць народу, а сама Кацярына, дарэчы, вельмі добра і ўзважана аргумэнтавала, чаму варта падпісвацца за Някляева і чаму яна падтрымала менавіта гэтага кандыдата".
У выбарчым штабе кандыдата ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука паведамілі, што з улікам выходных сабрана 56 тысяч подпісаў. Такім чынам, Раманчук на гэтым этапе скарыў колькасны "экватар".
Сустаршыня партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі падае зьвесткі адносна народнай падтрымкі на свой адрас:
"Лічба ў раёне 40 тысяч, можа, плюс-мінус 1 тысяча. У прынцыпе, мы апошнія зьвесткі будзем падсумоўваць сёньня. Штосьці, напэўна, прыбавіцца, але, думаю, карэктна гаварыць менавіта пра 40 тысяч подпісаў".
Увогуле, лічба ў 40 тысяч подпісаў пакуль што самая папулярная. Яе ў інтэрвію Радыё Свабода назваў кіраўнік выдавецтва "Трывіюм" Дзьмітрый Вус, такой жа папярэдняй колькасьцю кіруюцца ў штабе старшыні рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктара Цярэшчанкі. Не ўдалося атрымаць абноўленыя зьвесткі ў Партыі БНФ, якая вылучае свайго кандыдата Рыгора Кастусёва. Пры канцы тыдня ягоная лічба набліжалася да 30 тысяч подпісаў. Палітык Мікола Статкевіч у камандзіроўцы ў Армэніі, і дакладных зьвестак пра ягоныя вынікі няма.
А вось прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Алесь Міхалевіч кажа, што сваю статыстыку агучыць толькі тады, калі зьбярэ неабходную колькасьць галасоў:
"Я не агучваю лічбы, паколькі не хачу ўдзельнічаць менавіта ў такой гонцы. Як толькі я зьбяру 100 тысяч подпісаў, я адразу ж пра гэта абвяшчу. Проста я бачу, што некаторыя канкурэнты пачалі лічбы завышаць, і мне ўсё гэта страшна не падабаецца".
Пасьля 15 кастрычніка абяцаюць афіцыйна давесьці дакладныя і правераныя зьвесткі ў камандзе лідэра грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэя Саньнікава. Гаворыць каардынатар Зьміцер Бандарэнка:
"Ахоплена 88 населеных пунктаў, актыўная праца ў Менску, і зараз мы галоўны акцэнт робім на пераправерку, на кантроль, каб не было ніякіх пытаньняў, каб ніхто ня мог зачапіцца. Увогуле, ход збору подпісаў ідзе нармальна, мы ўпэўненыя, што неабходную колькасьць зьбяром. Але саму лічбу ўдакладнім недзе пасьля 15-га і дадзім афіцыйна".
Супрацоўнік прадпрыемства "Віцебскі садавіна-гароднінны камбінат" Сяргей Рыжоў абяцае назваць лічбы толькі бліжэй да заканчэньня этапу збору подпісаў:
"Я зараз ня буду агучваць гэтыя дадзеныя. Лічбы ёсьць, подпісы зьбіраюцца, кожныя 10 дзён мы іх аналізуем. Але ўсе лічбы будзем называць дзесьці пасьля 27 кастрычніка".
Яшчэ адзін прадстаўнік віцебскага рэгіёну, прадпрымальнік Уладзімер Правальскі расказвае пра дзённую норму збору подпісаў, якая збольшага выконваецца:
"Згодна са сваім плянам, зьбіраем дзесьці 3 тысячы 200 подпісаў штодня. Крыху, магчыма, не хапае, але мы дзесьці так і плянавалі. Паколькі палову пэрыяду, адпушчанага для збору, мы яшчэ не перасеклі, больш займаліся арганізацыйнымі пытаньнямі, у другой палове мы гэтае адставаньне перакрыем".
У штабе першага намесьніка старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юрыя Глушакова сказалі, што рэальныя дадзеныя будуць вядомыя днямі, але цяперашнія тэмпы каманду патэнцыйнага кандыдата цалкам задавальняюць.
Ня маюць дакладных зьвестак адносна сабраных подпісаў у самых малалікіх камандах прэтэндэнтаў — загадчыка лябараторыі Інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў Івана Кулікова і беспрацоўнага Сяргея Іванова.
Збор подпісаў пачаўся 30 верасьня і будзе доўжыцца да 29 кастрычніка. Ініцыятыўным групам для рэгістрацыі свайго кандыдата ў прэзыдэнты неабходна сабраць ня менш як 100 тысяч подпісаў. Ну думку палітолягаў, найбольшыя шанцы сабраць неабходную колькасьць — у тых прэтэндэнтаў, чые ініцыятыўныя групы перавышаюць 1,5 тысячы чалавек.