Пра гэта віцебскаму актывісту Алесю Галаваню паведамілі мінулай ноччу ў міліцыі. Хлопца затрымалі пасьля збору подпісаў ды забралі "ў якасьці рэчавага доказу" бел-чырвона-белы сьцяг.
Алесь Галавань распавёў, што вяртаўся дахаты каля паловы на дзясятую вечара. У двары дома, дзе ён жыве, да яго падышлі міліцыянты, сказалі, што ён падобны да крымінальнага злачынцы, завезьлі на мэдычны агляд, падчас якога было засьведчана, што хлопец абсалютна цьвярозы. Потым Алеся Галаваня завезьлі ў Першамайскі РАУС, дзе склалі пратакол пра ўсе рэчы, што былі ў яго, у тым ліку падпісныя аркушы і пасьведчаньні сябра ініцыятыўных груп Алеся Міхалевіча, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва.
Міліцыянты забралі ў актывіста бел-чырвона-белы сьцяг, пад якім ён зьбірае подпісы за вылучэньне патэнцыйных кандыдатаў каля Полацкага кірмашу, сказаўшы, што ён можа стацца рэчавым доказам у ягонай крымінальнай справе.
Актывіст кажа, што не ўяўляе, пра якую крымінальную справу вядзецца, і ніякае віны за сабой ня ведае. Сёньня а 14-й гадзіне ён мусіць зьявіцца да сьледчага ў Першамайскі РАУС.