Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца вінаваціць выбарчую камісію ў парушэньні заканадаўства


Кастрычніцкая выбарчая камісія Магілёва парушае заканадаўства аб справаводзтве пры рэгістрацыі падпісных лістоў ад ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Адпаведную скаргу накіраваў у Цэнтравыбаркам і абласную выбарчую камісію магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. Як ён сьцьвярджае, тут не нумаруюць здадзеныя падпісныя лісты ў рэгістрацыйным журнале, не фіксуюць колькасьць подпісаў на іх, а таксама не выдаюць даведак пра здадзеныя подпісы.

Паводле праваабаронцы, у камісіі яму патлумачылі, што дзейнічаюць згодна з рэкамэндацыямі Цэнтравыбаркаму.

Барыс Бухель
"Калі такая ж сытуацыя будзе і з рэгістрацыяй падпісных лістоў ад апазыцыйных прэтэндэнтаў, то яны ў выпадку спрэчных момантаў пазбаўляюцца доказаў, таго, што лісты з пэўнай колькасьцю подпісаў здаваліся ў камісію. Калі я вусна ў абласной выбарчай камісіі зьвярнуў увагу на такі факт, то гэтаму там зьдзівіліся, але адказаць на пытаньне, ці парушаецца заканадаўства, не змаглі. Таму я пісаў скаргі".

Праваабаронца лічыць, што падобныя парушэньні робяцца і ў іншых раённых камісіях.

У абласной выбарчай камісіі Барыс Бухель зарэгістраваны назіральнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG