Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчых участкаў за межамі Беларусі пабольшала


44 выбарчыя ўчасткі будуць працаваць за межамі Беларусі падчас правядзеньня сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта на тры болей, чым было на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына кажа: выбарчыя ўчасткі за межамі Беларусі фармуюцца за 60 дзён да выбараў:

"Яны ахопліваюць няшмат выбарцаў. Таму што гэта пераважна асобы, якія стаяць на консульскім уліку. Вельмі многія грамадзяне на яго проста не становяцца. Але калі і іншыя грамадзяне Беларусі, якія не стаяць на консульскім уліку, у дзень выбараў альбо ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня зьвернуцца ў амбасаду альбо ў консульства і прадставяць доказы свайго беларускага грамадзянства, ім будзе дадзеная магчымасьць прагаласаваць".


Найбольшая колькасьць выбарчых участкаў па-за межамі Беларусі прыпадае на Расею. .
Найбольшая колькасьць выбарчых участкаў па-за межамі Беларусі прыпадае на Расею. Тут галасаваньне пройдзе ў Маскве, Санкт-Пецербурзе, Калінінградзе і Краснадары. Аднак паўплываць на абраньне прэзыдэнта вынікі галасавньня за беларускімі межамі рэальна ня могуць. На выбарах 2006 году ў сьпісы для галасаваньня патрапілі каля 10 тысяч "беларусаў-замежнікаў". А гэта прыкладна 0,15% ад усёй колькасьці выбарцаў.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік тлумачыць: за мяжой усе выбарчыя камісіі маюць адзін статус – участковай камісіі. Правілы вылучэньня ў іх гэткія самыя, як і ў Беларусі. Але звычайна там ужываюць толькі адзін спосаб вылучэньня – праз збор подпісаў. Аднак адну асаблівасьць участковых камісіяў за межамі Беларусі Маікалай Лазавік усё ж вылучае: “Колькасьць сяброў камісіі можа быць зьменшаная ў залежнасьці ад унутраных абставінаў той ці іншай амбасады”.

Традыцыйна вынікі волевыяўленьня грамадзянаў за межамі Беларусі ўключаюць у дадзеныя па Ленінскай раённай камісіі Менску, на тэрыторыі якой знаходзіцца Міністэрства замежных справаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG