За вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева сабрана 101 312 подпісаў.
Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар прэтэндэнта Юлія Рымашэўская.
Яна сказала, што збор подпісаў будзе працягвацца, а 14 кастрычніка адбудзецца прэс-канфэрэнцыя сябраў ініцыятыўнай групы.
РЫГОР КАСТУСЁЎ
Паводле Рыгора Кастусёва, два дні таму было больш за 45 тысяч подпісаў.
"На сёньня, вядома, будзе яшчэ больш. Мы ідзем па графіку, таму я не хвалююся. Мы людзей не штурмуем. Прыпісак у нас няма. І да розных заяваў я стаўлюся крыху з гумарам".
АЛЯКСЕЙ МІХАЛЕВІЧ
Паводле Юрася Меляшкевіча, кіраўніка штабу Аляксея Міхалевіча, яны вырашылі не камэнтаваць і не называць для прэсы лічбы сабраных на гэты момант подпісаў.
"Дынаміка ў нас вельмі станоўчая, і мы выходзім на неабходную колькасьць подпісаў".
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ
Паводле Паўла Севярынца, кіраўніка штабу Віталя Рымашэўскага, за В.Рымашэўскага сабрана каля 50 тысячаў подпісаў, але дакладныя дадзеныя будуць сёньня ўвечары.
"Дынаміка ў нас досыць роўная, але ёсьць і рэкордныя дні, ёсьць і спады. Ад 3 да 5 тысяч за дзень у нас атрымліваецца".
АНДРЭЙ САНЬНІКАЎ
У штабе Андрэя Саньнікава лічбы пакуль не паведамляюць. Паводле Віктара Івашкевіча, "усе лічбы, якія гучаць з рэгіёнаў па тэлефоне — прагнозныя".
"Мы вырашылі агучыць лічбы, якія здадзеныя ў камісіі. Мы цяпер подпісы правяраем, некаторыя лісты аддаем на выпраўленьне, некаторыя бракуем. Мы дадзім інфармацыю па рэальных выніках, па подпісах, якія здадзеныя ў камісіі. Цяпер ніхто гэтыя подпісы ў поўным аб'ёме ў камісіі ня здаў. Уся астатняя інфармацыя — папярэдняя. Але мы вырашылі гэтымі папярэднімі лічбамі не размахваць, тым больш што засталося яшчэ два тыдні да завяршэньня збору подпісаў".
ЯРАСЛАЎ РАМАНЧУК
Паводле Анатоля Паўлава, кіраўніка штабу Яраслава Раманчука, за іх вылучэнца сабрана больш за 70 тысяч подпісаў.
"Рапартаваць пра сто тысяч мы ня будзем і, наадварот, зьбіраемся заніжаць нашы лічбы. Ці мала што? Пакуль што дынаміка збору подпісаў добрая. Да прыкладу, на пікетах у Менску мы штодня зьбіраем тысячу подпісаў. У выходныя — больш. Гэта на пікетах, а яшчэ каля 200 чалавек ходзяць па кватэрах. Пакуль усё ідзе па графіку".
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
Паводле Мікалая Статкевіча, у ягоную падтрымку сабрана 45-50 тысяч подпісаў. Ён адзначыў, што зьвесткі пакуль удакладняюцца.
Пра тое, як ідзе збор подпісаў у іншых прэтэндэнтаў, чытайце пазьней на нашым сайце

Як ідзе збор подпісаў у іншых прэтэндэнтаў?