Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці з-над пікету Рымашэўскага спрабавалі сарваць сьцяг


Сёньня на Цэнтральным рынку Берасьця ініцыятыўная група па зборы подпісаў за Віталя Рымашэўскага вывесіла бел-чырвона-белы сьцяг над месцам свайго пікету. Чатыром дзецюкам нападпітку гэта не спадабалася і яны, выказаўшы свае прэтэнзіі, прыняліся здымаць сьцяг. Актывісты як маглі спрабавалі ім перашкодзіць. Абураліся дзеяньням маладзёнаў таксама і мінакі.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Рымашэўскага па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай выклікаў міліцыю, якая затрымала двух хуліганаў і адвезла іх у пастарунак. Пазьней супрацоўнік ДАІ разам з прадстаўніком ЖКГ самі зьнялі сьцяг са слупа.

Зьміцер Шурхай лічыць, што гэты выпадак зьяўляецца правакацыяй:

«Мне падаецца, што маладзёны мэтанакіравана падышлі да нас. Было відаць, што яны ведалі пра сьцяг, а не выпадкова пабачылі яго. Таму адназначна, што гэта правакацыя. Сьцяг, дарэчы, удалося пазьней забраць у міліцыянтаў, таму ў хуткім часе ён зноў будзе лунаць каля нашага намёту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG