Нацыянальны сход Беларусі накіраваў запрашэньне ў Міжпарлямэнцкую асамблею СНД і Парлямэнцкую асамблею АБСЭ для ўдзелу іх прадстаўнікоў у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Запрашэньне ПА АБСЭ было перададзена намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім ў часе яго візыту ў Палерма (Італія), дзе ён браў удзел у рабоце восеньскай сэсіі ПА АБСЭ.
У запрашэньні адзначаецца, што ў Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры "па забесьпячэньні правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у поўнай адпаведнасьці з агульнапрызнанымі сусьветнымі стандартамі".
Правам запрашаць назіральнікаў на выбары валодаюць прэзыдэнт, урад, парлямэнт і ЦВК Беларусі. Акрэдытацыю міжнародных назіральнікаў ажыцьцяўляе Цэнтрвыбаркам Беларусі.
Выбары прэзыдэнта Беларусі адбудуцца 19 сьнежня.