5 кастрычніка ў Менску каля Камароўскага рынку адразу некалькі ініцыятыўных групаў зьбіралі подпісы за сваіх кандыдатаў на прэзыдэнта. Пад бел-чырвона-белым апазыцыйным сьцягам, які трэпле халодны пранізьлівы вецер, ідзе збор подпісаў за намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Найчасьцей, аднак, людзі вакол згадвалі імя Зянона Пазьняка. Чаму?