Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта ад апазыцыі правялі сёньняшні дзень у замежных паездках, а таксама на пікетах, дзе працягваецца збор подпісаў.
Удзельнік выбарчай гонкі Ўладзімер Някляеў, знаходзячыся ў Вільні, даведаўся аб папярэджаньні, якое вынес Цэнтравыбаркам ягонай ініцыятыўнай групе. У сталіцы Літвы спадар Някляеў сустрэўся з кіраўніцтвам і студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Заўтра ён наведае Міністэрства замежных спраў Літвы. Спадар Някляеў адзначыў, што зьбіраўся нават адмяніць паездку, каб пайсьці на пасяджэньне ЦВК. Аднак у камандзе палічылі, што "аб'ектыўна вінаватымі выглядаць не даводзіцца, і ўсе заняліся сваімі справамі". Ён заявіў, што не пагаджаецца зь абвінавачаньнямі, якія выставіла ЦВК:
"Я не ўяўляю сабе некага з нашай ініцыятыўнай групы, які б сам кідаў у агонь тое, што з такімі высілкамі зроблена намі за апошні час. Тым болей што мы ўжо сабралі сто тысяч, і мы можам наагул не праводзіць агітацыю, у якой яны нас абвінавачваюць. Гэта ня ў нашых інтарэсах. Мы пастараемся, са свайго боку, не дапусьціць нічога такога, што магло б стаць прычынай зьняцьця з удзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі. Але і прагназаваць тое, што можа прыдумаць улада таксама ня проста".
Тым часам сябры ініцыятыўнай групы спадара Някляева зладзілі ў Менску прэс-канфэрэнцыю, на якой распавялі пра тое, як ідзе збор подпісаў. Яны паведамілі, што сабраныя сто тысяч пакуль ня здадзеныя ў выбаркамы і цяпер знаходзяцца на "ўнутраным кантролі". Таксама сабрана каля 30 тысяч подпісаў за вылучэньне Ўладзімера Някляева дэлегатам на Ўсебеларускі сход. Пасьля прэс-канфэрэнцыі ўсе накіраваліся да будынку ЦВК, дзе разглядалася пытаньне, датычнае працы ініцыятыўнай групы. Пасьля пасяджэньня да прысутных выйшаў кіраўнік штабу Андрэй Дзьмітрыеў:
"У панядзелак мы прынясем Лідзіі Ярмошынай скаргу на ініцыятыўную групу спадара Лукашэнкі. Там будзе зафіксавана, што людзі зьбіраюць подпісы на пікетах без пасьведчаньняў, што зьбіраюць подпісы ў працоўны час на працоўных месцах і што прымушаюць людзей даваць подпісы па ўсёй краіне. І няхай спадар Радзькоў адказвае, як я сёньня, на пытаньні. Але ня тыя, што проста прынятыя на веру, а на тыя, адносна якіх ёсьць доказы".
Андрэй Саньнікаў паведаміў Радыё Свабода, што сёньня знаходзіцца ў Маскве. Ён браў удзел у круглым стале пра дачыненьні Расеі і Беларусі ў Дыпляматычнай акадэміі расейскага Міністэрства замежных спраў. А патэнцыйны кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук накіроўваецца зь візытам у Стакгольм на запрашэньне міністра замежных спраў Швэцыі Карла Більта.
"Там будуць спатканьні, дзе будуць ня толькі міністры замежных спраў, але і прэм'ер-міністар Літвы".
Кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў меркаваў узяць удзел у адной зь перадачаў расейскага Першага каналу, аднак запіс нечакана адмянілі.
"Папярэдне было запрашэньне, накшталт ток-шоў, куды запрашаліся б і іншыя прэтэндэнты. Але там нешта сарвалася і папрасілі прабачэньня, ужо ўначы патэлефанавалі".
Віталь Рымашэўскі з БХД сёньня сустракаўся з валянтэрамі і наведаў пікеты ў Менску. Таксама ён узяў удзел у круглым стале ў абарону пратэстанцкай царквы "Новае жыцьцё". З запрошаных прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў прэзыдэнты на гэтае мерапрыемства прыйшоў толькі Віталь Рымашэўскі. Астатнія прэтэндэнты, тым ня менш, паабяцалі падтрымаць прыняты на круглым стале зварот:
"Вынікам гэтага абмеркаваньня стала прыняцьце звароту да эўрапейскіх структураў, да беларускіх уладаў з канстатацыяй парушэньня права на свабоду сумленьня ў дадзеным выпадку і з заклікам гарантаваньня гэтага права для ўсіх грамадзян Беларусі".