Пандэмія каранавірусной інфэкцыі, крушэньне пасажырскага самалёта пад Тэгеранам, выбух у порце Бэйруту, масавыя пратэсты ў Беларусі, аднаўленьне баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху, атручэньне расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага – некаторыя з падзеяў, якія вызначылі 2020 год у сьвеце.
Каранавірус і парад, арышты палітычных апанэнтаў Лукашэнкі, выбары і гвалт сілавікоў, жаночы рух і маршы салідарнасьці. Як прайшоў 2020 год у фатаздымках Радыё Свабода.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва вяртаньні ў Беларусь 24 сьнежня правёў сьвяточную калядную імшу ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску.
Ад пандэміі каранавірусу да жорсткага здушэньня пратэстаў у Беларусі — самыя яскравыя здымкі году ад фатографаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Lucie Steinzova, Kateryna Oliynyk, RFE/RL.
11 гадоў таму, 19 сьнежня 2010 году, у Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах. На вуліцы выйшлі, па розных падліках, да 60 тысяч чалавек.
Пасьля 9 жніўня беларусы сталі актыўна ўпрыгожваюць свае вокны, бальконы і лёджыі бел-чырвона-белай сымболікам і гербам «Пагоня». Цяпер за такі дэкор могуць пакараць штрафам ці арыштам.
Сёньняшні «Марш супраць фашызму», у адрозьненьне ад папярэдніх акцый пратэсту, ня меў супольнай кропкі збору
21 лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень годнасьці і свабоды. З гэтай даты пачаліся дзьве ўкраінскія рэвалюцыі: Памаранчавая рэвалюцыя ў 2004 годзе і Рэвалюцыя годнасьці ў 2013 годзе.
Каля 5 тысяч чалавек разьвіталіся з 31-гадовым Раманам Бандарэнкам, якога захапілі ў двары ягонага дому ў Менску, адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС, прасьля чаго шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай, апэравалі. Пасьля апэрацыі 12 лістапада ён памёр.
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
31-гадовы Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада ў шпіталі пасьля выкраданьня 11 лістапада з «плошчы Пераменаў» і зьбіцьця. Прапануем фатаздымкі Рамана Бандарэнкі розных гадоў, якімі са Свабодай падзялілася сям'я Рамана.
А 12-й машыны на вуліцах гудзелі, стаялі жывыя ланцугі з плякатамі і кветкамі ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.
11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Увечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр. Людзі прыходзяць у на «плошчу Пераменаў» ушанаваць памяць загінулага. Людзі скандуюць «Трыбунал».
Каля менскага Камароўскага рынку выстраіўся жаночы «ланцуг салідарнасьці» з пацярпелымі ад рэпрэсій.
9 лістапада ў Менску прайшоў супольны марш пэнсіянэраў і мэдыкаў. Акцыя скончылася без затрыманьняў.
АМАП і іншыя сілавыя структуры жорстка затрымлівалі людзей у цэнтры гораду, блякавалі і акружалі групы дэманстрантаў, каб ня даць ім аб’яднацца ў большыя калёны
1 лістапада ў Менску прайшоў дванаццаты нядзельны марш пратэсту, які супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі
Марш людзей зь неабмежаванымі магчымасьцямі пачаўся ад плошчы Незалежнасьці а 13-й гадзіне. У гэты ж час ад Юбілейнай плошчы рушыў марш жанчын. На скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і Гарадзкога валу маршы абʼядналіся.
Працягваецца супрацьстаяньне студэнтаў і адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту. Студэнты пратэстуюць супраць звальненьня выкладчыкаў і адлічэньня студэнтаў.
Дэкан факультэту кампутарных сыстэм і сетак БДУІР напісала заяву аб звальненьні. 45 выкладчыкаў страйкуюць, 30 студэнтаў адлічваюць, супраць двух — крымінальныя справы.
У першы дзень пасьля заканчэньня ўльтыматуму Ціханоўскай студэнты далучыліся да страйку. Яны зьбіраліся на вуліцах, праводзілі сядзячыя акцыі ў сваіх установах, ладзілі шэсьці.
У Менску праходзіць марш у падтрымку ўльтыматуму, які Сьвятлана Ціханоўская выставіла уладам
24 кастрычніка жанчыны ў Менску сабраліся на традыцыйную суботнюю акцыю пратэсту. Гэтым разам ініцыятары акцыі анансавалі яе як «Горды жаночы марш прафэсій».
У цэнтры Менску 19 кастрычніка прайшлі два маршы: «Марш мудрасьці» з удзелам пэнсіянэраў — прыхільнікаў пераменаў і яшчэ адзін марш — прыхільнікаў Лукашэнкі.
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
У рамках «дэмаршу з кветкамі» жанчыны гулялі з кветкамі і бел-чырвона-белымі парасонамі па праспэкце Незалежнасьці. Уздоўж праспэкту Незалежнасьці пэрыядычна езьдзілі машыны ДАІ і тры мікрааўтобусы з танаваным шклом, але затрыманьняў падчас акцыі не было.
13 кастрычніка Беларусь разьвіталася з Валерам Шчукіным — апазыцыйным палітыкам, праваабаронцам, дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII скліканьня.
Пасьля жорсткага разгону нядзельнай акцыі пратэсту ў Менску 12 кастрычніка пэнсіянэры ў розных гарадах Беларусі сабраліся на акцыю пратэсту. У Менску гэта ўжо другі «Марш пэнсіянэраў», першы прайшоў 5 кастрычніка.
Дзявятую нядзелю запар у Менску праходзіць шматтысячная вулічная акцыя пратэсту.
У падтрымку “жаночага дэмаршу супроць палітычных рэпрэсіў”, які прайшоў 10 кастрычніка ў Менску, выйшлі жанчыны ў многіх гарадах Эўропы: Кіеве, Мюнхэне, Бэрліне, Санкт-Пецярбургу, Лёндане, Варшаве, Лодзі, Парыжы, Брусэлі, Таліне, Рызе Вільні і іншых гарадах больш чым 20 краінаў.
10 кастрычніка на цэнтральныя вуліцы Менску выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Гэта ўжо другая субота, калі жанчыны абралі такі фармат пратэсту ў якасьці альтэрнатывы традыцыйным «Жаночым маршам», якія апошнім часам жорстка разганялі сілавікі ў балаклавах.
Дзясяткі тысяч людзей прымаюць удзел у «Маршаў вызваленьня палітвязьняў» у сталіцы. З пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77. Глядзіце здымкі з 57-га дня пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
3 кастрычніка на цэнтральныя вуліцы Менску выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Такі фармат — альтэрнатыва традыцыйным «Жаночым маршам», якія апошнім часам жорстка разганялі сілавікі ў балаклавах.
3 кастрычніка ў Бараўлянах прайшоў дабрачынны кірмаш. На ім можна было купіць купіць сувэніры, каб падтрымаць Беларускі дзіцячы госьпіс.
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Жыхаркі Менску назвалі свой марш 26 верасьня «рэпэтыцыяй народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай. Сілавікі затрымалі некаторых удзельніц маршу.
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Рух транспарту на праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў у цэнтры Менску ў сераду перакрылі. Прычыны абмежаваньня руху не ўдакладняюцца.
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Пятую суботу запар у Менску праходзяць жаночыя маршы пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Падборка яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна з моманту пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі і да канца жніўня, калі ў яго забралі акрэдытацыю карэспандэнта Свабоды.
У часе мірных маніфэстацыяў у Беларусі часта можна пабачыць пародыю альбо пераасэнсаваньне савецкіх агітацыйных плякатаў.
У Менску і іншых гарадах Беларусі пятую нядзелю запар праходзяць маштабныя маршы пратэсты.
12 верасьня, некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў Кіеве на Марш салідарнасці з жанчынамі Беларусі.
12 верасьня ў Менску праходзіць чарговая жаночая акцыя. Каля 15-й гадзіны некалькі тысяч жанчын сабраліся перад Ратушай. Акцыя пачалася з затрыманьняў.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
8 верасьня ў Менску прайшоў стыхійны «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Беларусі. Акцыя пачалася з затрыманьняў і затрыманьнямі ж скончылася: сілавікі хапіалі і мужчын, і жанчын, прымянялі грубую сілу. Агулам падчас акцыі затрымалі больш за паўсотні чалавек.
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ