Пятую суботу запар у Менску праходзіў жаночы марш пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. «Бліскучы марш» 19 верасьня цягнуся 2,5 гадзіны, пакуль АМАП не спыніў шэсьце, жорстка затрымаўшы больш за 200 чалавек. Вось як гэта было.
«Бліскучы марш» у Менску скончыўся масавымі затрыманьнямі жанчын. ШМАТ ФОТА
абноўлена

1
Сёньняшні «Жаночы марш» абвясьцілі «бліскучым». Жанчыны ўпрыгожваюць сябе бліскаўкамі і прыходзяць у яркім адзеньні

2
Марш стартаваў ад пляцоўкі каля Камароўскага рынку, дзе сабраліся некалькі соцень чалавек

3
Плякат на Камароўцы

4
Жанчыны выстраіліся ў шэрагі і арганізавана рушылі ў бок вуліцы Багдановіча

5

6
Аляксандра Гушча дзіцём перажыла страшны пажар. Сёньня яе таксама затрымалі

7
Жанчыны ідуць з плякатамі SOS

8
Калёна на падыходзе да плошчы Бангалор

9

10

11
Калёна байкераў падтрымала марш. Пазьней яе прыпынілі сілавікі

12
Сілавікі паспрабавалі затрымаць матацыкліста, але жанчыны адбілі яго

13
Каля забаўляльнага цэнтру «Айсбэрг» на скрыжаваньні Сурганава і Якуба Коласа сілавікі ў балаклавах разьбілі калёну жанчын на некалькі частак, абкружылі ўдзельніц

14

15

16
Сталая жанчына падайшла да людзей, якіх акружыў АМАП, і стала ў першы шэраг

17
Пачаліся затрыманьні

18
Сярод першых затрымалі 73-гадовую Ніну Багінскую, сымбаль мірнага пратэсту ў Беларусі. Пазьней яе адпусьцілі каля РУУС

19

20
Пры затрыманьнях прымянялі фізычную сілу. Вырывалі жанчын са счэпак, хто ўпіраўся — цягнулі па асфальце

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31
На месца разгону прыехала некалькі машын «хуткай дапамогі». Лекары аказвалі дапамогу жанчынам, якія страцілі прытомнасьць

32
Страціў прытомнасьць і мужчына

33
Лекары забіраюць жанчыну ў шпіталь

34

36

37
Затрымліваюць Вольгу Гарбунову, якая шмат гадоў кіравала прытулкам для жанчын «Радаслава».

38

39

40
Эмоцыі жанчыны падчас затрыманьняў

41
Затрыманых — сотні. У аўтазакі выстойваліся чэргі

42

43

44
Па-над месцам затрыманьня дрон узьняў бел-чырвона-белы сььцяг. Жанчыны, якія засталіся на волі пачалі скандаваць «Жыве Беларусь!»

45
Упершыню пасьля гвалтонага здушэньня пратэстаў 11-12 жніўня журналісты заўважылі на месцы затрыманьняў камандзіра менскага АМАПу Дзьмітрыя Балабу

46