У часе мірных маніфэстацыяў у Беларусі часта можна пабачыць пародыю альбо пераасэнсаваньне савецкіх агітацыйных плякатаў. На гэта зьвяртае ўвагу фатограф Эймас Чапл.
Пародыя на мастацтва савецкай эпохі падчас пратэстаў. ФОТАГАЛЕРЭЯ
У часе мірных маніфэстацыяў у Беларусі часта можна пабачыць пародыю альбо пераасэнсаваньне савецкіх агітацыйных плякатаў.

1
Праекцыя выявы Марыі Калесьнікавай на жылы дом. У руках у яе парваны пашпарт, які яна разарвала, калі ўлады Беларусі спрабавалі выслаць яе з краіны 8 верасьня.

2
Гэта адсылка да знакавага савецкага плякату часоў Другой сусьветнай вайны, які завецца «Радзіма-маці кліча» і паказвае жанчыну, якая трымае ў руках прысягу савецкага салдата.

3
Выява Лукашэнкі на ігральнай карце, упрыгожанай стужкай у колерах савецкага сьцяга Беларусі, які Лукашэнка вярнуў у якасьці дзяржаўнага сьцяга ў 1995 г. «В», напэўна, мае на ўвазе слова «валет».

4
Папярэдні плякат можа быць натхнёны гэтым знакамітым плякатам з першых гадоў камуністычнай улады ў Расеі, які спасылаецца на паўстаньне маракоў у Кранштаце, недалёка ад Санкт-Пецярбургу. Кранштацкае паўстаньне супраць ленінскіх бальшавікоў было жорстка задушанае Чырвонай Арміяй.

5
Пратэстоўкі-жанчыны трымаюць плякат з выявай Лукашэнкі і надпісам: «Лукашызм – самы жорсткі вораг жанчын. Усе на барацьбу!».

6
Гэты плякат – гульня на вядомым савецкім прапагандысцкім плякаце часоў вайны, які абвяшчае: «Фашызм – самы жорсткі вораг жанчын. Усе на барацьбу з фашызмам!»