Photo: Uladz Hrydzin (RFE/RL)
2020: Найлепшыя здымкі ад фатографаў Радыё Свабода
Ад пандэміі каранавірусу да жорсткага здушэньня пратэстаў у Беларусі — самыя яскравыя здымкі году ад фатографаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Lucie Steinzova, Kateryna Oliynyk, RFE/RL.
2020: Найлепшыя здымкі ад фатографаў Радыё Свабода
Ад пандэміі каранавірусу да жорсткага здушэньня пратэстаў у Беларусі — самыя яскравыя здымкі году ад фатографаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Lucie Steinzova, Kateryna Oliynyk, RFE/RL.
Ад пандэміі каранавірусу да жорсткага здушэньня пратэстаў у Беларусі — самыя яскравыя здымкі году ад фатографаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Дзяўчына сядзіць у саборы Сьвятой Тройцы ў Тбілісі, Грузія, падчас імшы 19 студзеня. (Мзія Саганэлідзэ, RFE/RL)
Супрацоўнікі Міжнародных авіялініяў Украіны абдымаюцца падчас цырымоніі разьвітаньня з загінулымі ў авіякатастрофе рэйсу PS752 19 студзеня ў Кіеве. Самалёт быў зьбіты пасьля ўзьлёту з Тэгерану 8 студзеня, што, з словаў іранскіх вайскоўцаў, было памылкай. Дзевяць чальцоў экіпажу загінулі разам з 167 іншымі людзьмі на борце. (Сяргей Нужненка, RFE/RL)
Хаджра Чаціч захоўвае дакумэнты, якія належалі яе мужу і сыну. Гэта адзіныя ўспаміны пра яе блізкіх, якія загінулі падчас генацыду 1995 году ў Срэбраніцы, Босьнія і Герцагавіна. (Мідхат Патуравіч, RFE/RL)
Абломкі амэрыканскага Bombardier E-11A заўважаныя ў афганскай правінцыі Газьні 27 студзеня. Самалёт ВПС ЗША разьбіўся на аддаленай раўніне на поўдзень ад Кабулу, у выніку чаго загінулі сама меней два чальцы экіпажу. (Габіб Тасір, RFE/RL)
Мадэлі пазуюць падчас Украінскага тыдня моды ў Кіеве 3 лютага. Ірына Грамоцкая
Праваахоўнікі ачапілі месца, дзе 26 лютага мужчына падпаліў сябе ў знак пратэсту каля офісу прэзыдэнта ў Кіеве (Ірына Грамоцкая, RFE/RL)
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельніцу акцыі пратэсту падчас Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка ў Бішкеку, Кіргізстан. Паводле інфармацыі кіргіскай службы RFE/RL, былі затрыманыя 70 чалавек, у тым ліку журналісты і праваабаронцы. (Гульжан Турдубаева, RFE/RL)
Кватэры ў Кіеве 25 сакавіка, калі жыхары застаюцца дома ва ўмовах ізаляцыі. (Сяргей Нужненка, RFE/RL)
Грузінскія вайскоўцы аглядаюць машыны і людзей, якія прыбылі ў Тбілісі 31 сакавіка, пасьля ўступленьня ў сілу агульнанацыянальнага локдаўну. (Мзія Саганэлідзэ, RFE/RL)
Жыхары вёскі Магдын ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны пераехалі ў іншую вёску разам са сваімі жывёламі пасьля таго, як іх дамы былі спаленыя ляснымі пажарамі. Пажары бушавалі тыднямі і пракаціліся па частках зоны адчужэньня каля Чарнобыльскай АЭС. (Макс Левін, RFE/RL)
Рабочыя праводзяць дэзынфэкцыю вуліц Баку, сталіцы Азэрбайджану, як захад барацьбы з пандэміяй каранавірусу. 18 красавіка.
Вернік 6 траўня кладзе малітоўны дыванок на падлогу мячэці ў Сараеве, Босьнія і Герцагавіна. (Ясьмін Брутус, RFE/RL)
9 траўня па Менску прайшоў вайсковы парад, прысьвечаны 75-й гадавіне заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Маштабнае мерапрыемства адбылося, нягледзячы на пандэмію COVID-19. (Уладзь Грыдзін, RFE/RL)
Дзеці трымаюць крымскататарскі сьцяг у Кіеве 18 траўня, калі адзначаецца Дзень памяці крымскіх татараў, дэпартаваных у Сярэднюю Азію і Сібір у 1944 г. Дзясяткі тысяч загінулі падчас масавых дэпартацыяў, якія Ўкраіна прызнала генацыдам. (Сяргей Нужненка, RFE/RL)
6 чэрвеня каля плошчы Незалежнасьці ў Нур-Султане, Казахстан, міліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Больш за 100 актывістаў апазыцыі былі затрыманыя падчас акцый з патрабаваннем дэмакратычных рэформаў. (Пётр Трацэнка, RFE/RL))
Пратэстоўцы ў Бялградзе, Сэрбія, правялі акцыю 8 ліпеня супраць абмежаваньняў, уведзеных для кантролю за распаўсюджваньнем каранавірусу. (Весна Андзіч, RFE/RL)
Дэманстранты нясуць пацярпелага падчас акцыі пратэсту мужчыну ў Менску. Пратэсты пачаліся пасьля завяршэньня галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня.(Уладзь Грыдзін, RFE/RL)
Знакаміты мост у Мостары, Босьнія і Герцагавіна, асьвятляецца 1 верасьня для акцыі пад назвай „Залаты верасень“, якая праводзіцца для паляпшэньня ведаў пра дзіцячы рак (Мірсад Бэхрам, Радыё Свабода)
Прыхільнікі апазыцыйнай партыі дэманструюць на цэнтральнай плошчы Ала-тоо ў Бішкеку 5 кастрычніка, празь дзень пасьля парлямэнцкіх выбараў. (Улан Асаналіеў, RFE/RL)
Афганцы, якія пакутуюць ад недаяданьня, чакаюць лячэньня ў паўднёвай правінцыі Урузган 8 кастрычніка (Магамад Шарыф Шарафат, RFE/RL)
Сутыкненьне спэцыяльных сілаў паліцыі з дэманстрантамі ў горадзе Хабараўск на Далёкім Усходзе Расеі 10 кастрычніка. Шматмесячныя акцыі пратэсту адбывюцца пасьля арышту ў ліпені губэрнатара рэгіёну паводле абвінавачаньняў у забойствах, якім ужо дзесяцігодзьдзі. (Вольга Цыкарова, RFE/RL)
Абломкі засыпалі дом у азэрбайджанскім горадзе Гянджа, у які трапілі ракеты, выпушчаныя з Армэніі 11 кастрычніка. Абодва бакі панеслі вайсковыя і цывільныя страты пасьля таго, як у верасьні пачаліся баі за Нагорны Карабах. (RFE/RL)
Украінскі салдат у рыштунку для баявых дзеяньняў ва ўсходняй частцы Данбасу, дзе прамаскоўскія баевікі ўсё яшчэ ўтрымліваюць часткі дзьвюх абласьцей. 12 кастрычніка. (Мар’ян Кушнір / RadioSvoboda.Org, RFE/RL)
На транспарантах каля Ерэвану імёны і ўзрост армянскіх салдатаў, якія загінулі ў канфлікце паміж Армэніяй і Азэрбайджанам, што пачаўся ў канцы верасьня. (Амос Чапл, RFE/RL)
Удзельнікі цырымоніі пахаваньня мітрапаліта Амфілохіе, кіраўніка Сэрбскай праваслаўнай царквы ў Чарнагорыі, 1 лістапада, Подгарыца. Амфілохіе памёр ва ўзросьце 82 гадоў пасьля таго, як захварэў на COVID-19. (Сава Прэлевіч, RFE/RL)
Від руінаў гораду Агдам, які мяжуе з Нагорным Карабахам 24 лістапада. Узброеныя сілы Азэрбайджану вярнулі Агдам і два іншыя раёны, якія раней кантралявала Армэнія, у рамках пагадненьня 9 лістапада, якое завяршыла найцяжэйшыя ў рэгіёне баі з 1990-х гадоў. (RFE/RL)
5 сьнежня, паляўнічы зь беркутам у Алматынскай вобласьці Казахстану (Пётр Трацэнка, RFE/RL)