Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сілавікі разганялі нядзельны марш у Менску. ФОТА

абноўлена

Сілавікі ня далі правесьці паўнавартасны «Марш народаўладзьдзя» ў Менску. АМАП і іншыя сілавыя структуры жорстка затрымлівалі людзей у цэнтры гораду, блякавалі і акружалі групы дэманстрантаў, каб ня даць ім аб’яднацца ў большыя калёны.

Масавыя пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі праходзяць у Менску трынаццаць нядзеляў запар. Прыхільнікі перамен працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.


XS
SM
MD
LG