У Менску прайшоў марш у падтрымку ўльтыматуму, які Сьвятлана Ціханоўская выставіла уладам: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьне палітычных вязьняў, спыненьне гвалту на вуліцах. Па розных ацэнках, у ім узялі ўдзел да 200 тысяч чалавек. Акцыя скончылася сілавым разгонам з прымяненьнем сьвятлашумавых гранат і гумовых куль на вуліцы Арлоўскай.
Шматтысячныя вулічныя пратэсты адбываюцца ў Менску адзінаццатую нядзелю запар пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Шматтысячныя вулічныя пратэсты адбываюцца ў Менску адзінаццатую нядзелю запар пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.