Паглядзіце, як у рэжыме сакрэтнасьці праходзіла інаўгурацыя Лукашэнкі. ФОТАРЭПАРТАЖ
Рух транспарту на праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў у цэнтры Менску раптоўна перакрылі раніцай у сераду. Афіцыйных паведамленьняў пра інаўгурацыю не было да моманту, пакуль Аляксандар Лукашэнка не прынёс прысягу ў Палацы Незалежнасьці.
1Так з самай раніцы выглядала навакольле Палацу Незалежнасьці.
2Вялікую колькасьць сілавікоў каля Палацу Незалежнасьці і выставачнага цэнтру «БелЭкспа», які знаходзіцца побач, можна было назіраць сёньня з самай раніцы.
3Міліцэйскія аўтамабілі суправаджэньня каля Палацу Незалежнасьці
4Закрыты для руху праспэкт Незалежнасьці.
5Картэж Лукашэнкі на пустым праспэкце Незлаженасьці. Яго ранкам закрывалі для руху.
6Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант адмовілася называць дакладную дату інаўгурацыі кіраўніка Беларусі. «Магу пакуль сказаць толькі, што бліжэй да часу інаўгурацыі мы вам абавязкова паведамім», — сказала яна «РИА Новости».
7Картэж Лукашэнкі ўжо каля Палацу Незалежнасьці
8Лукашэнка прыбывае на інаўгурацыю
9Упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі інаўгурацыя адбылася тайна, ніхто не абвяшчаў даты, а сам працэс не трансьляваўся на БТ
10Першая афіцыйная інфармацыя пра інаўгурацыю зьявілася ў тэлеграм-каналах дзяржаўных СМІ тады, калі Лукашэнка ўжо прыняў прысягу
11Паводле прэс-службы Лукашэнкі, на інаўгурацыю запрасілі некалькі соцень чалавек. Сярод іх службовыя асобы, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу і СМІ, чыноўнікі, а таксама дзеячы навукі, культуры і спорту.
14«Я не магу, ня маю права кінуць беларусаў, якія зьвязалі зь дзяржаўным курсам ня толькі палітычныя перавагі, але і свой лёс, будучыню сваіх дзяцей», — заявіў ён у прамове.
15Лукашэнка выступае перад вайскоўцамі: «Вы как те ребята, которые месяц назад остановили на наших чистых… нашего Минска… эту дрянь…»
16
Каля Палацу Незалежнасьці затрымалі людзей, якія выйшлі на адзіночныя пікеты супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Спачатку — жанчыну, якая выйшла з плякатам «Саша, забери трудовую. Отдел кадров»
17
18
Пасьля затрымалі мужчыну, які ішоў з паперкай «Ну и кто тут крыса?».
19Снайпэры на даху Палацу Незалежнасьці
20Начальнік службы аховы Лукашэнкі Андрэй Паўлючэнка (у цэнтры) каля Палацу Незалежнасьці
Паглядзіце, як у рэжыме сакрэтнасьці праходзіла інаўгурацыя Лукашэнкі. ФОТАРЭПАРТАЖ