Пасьля мітынгу ў Вашынгтоне натоўп радыкальных прыхільнікаў Дональда Трампа ўварваўся ў будынак Кангрэсу ЗША — Капітолій. Праз чатыры гадзіны Нацгвардыя выцесьніла радыкальных пратэстоўцаў з Капіталійскага пагорка. У амэрыканскай сталіцы ўвялі надзвычайнае становішча. Чатыры чалавекі загінулі, 52 затрымалі.