Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два шэсьці пэнсіянэраў у Менску: апазыцыйнае і праўладнае. Фотагалерэя

У цэнтры Менску 19 кастрычніка прайшлі два маршы: «Марш мудрасьці» з удзелам пэнсіянэраў — прыхільнікаў пераменаў і яшчэ адзін марш — прыхільнікаў Лукашэнкі.

Удзельнікі абодвух маршаў сабраліся на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Удзельнікаў праўладнай акцыі прывезьлі на плошчу на аўтобусах. Адсюль абодва маршы рушылі па праспэкце Незалежнасьці.

Прыхільнікі Лукашэнкі дайшлі да плошчы Перамогі ў Менску, усклалі там кветкі і разышліся да аўтобусаў, якія чакалі іх паблізу. Удзельнікі апазыцыйнага «Маршу мудрасьці» прайшлі да плошчы Якуба Коласа. Там іх чакалі валянтэры, якія частавалі пэнсіянэраў гарбатай і печывам. На завяршэньне акцыі яе ўдзельнікі прасьпявалі «Купалінку» і «Муры».

XS
SM
MD
LG