Шосты тыдзень запар у Менску праходзіла маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. Сілавікі загадзя ачапілі многія стратэгічныя аб'екты, заблякавалі цэнтральныя часткі сталіцы і пачалі прэвэнтыўныя затрыманьні. Усё гэта не зашкодзіла менчукам сабрацца на праспэкце Пераможцаў і ўтварыць маштабнае шэсьце. Паводле агенцтваў Reuters і БелаПАН, у акцыі ўдзельнічалі больш за 100 тысяч чалавек.
Як у Менску прайшоў статысячны «Марш справядлівасьці». ШМАТ ФОТА
абноўлена

1
Задоўга да пачатку маршу ўзброеныя сілавікі і спэцтэхніка атачылі галоўныя плошчы і стратэгічныя аб’екты. Салдаты каля манумэнту на плошчы Перамогі

2
Кастрычніцкую плошчу па ўсім пэрымэтры абнесьлі мэталічнай агароджай, за якой групамі стаяць дзясяткі экіпаваных байцоў унутраных войскаў з аўтаматамі

3

4
На вуліцы Сапёраў пэрпэндыкулярна праспэкту Пераможцаў сканцэнтраваная спэцтэхніка розных відаў. Бадай, упершыню ўлады вывелі пазадарожнікі «Тыгр» з гарматамі на дахах

5

6
Сілавікі заблякавалі подступы да Палаца Незалежнасьці — рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — і будынку Вярхоўнага суду, куды мелася ісьці шэсьце

7

8

9

10
Вернікі зьбіраюцца на марш на плошчы Свабоды

11

12
Людзі спрабуюць сабрацца на Нямізе

13
Адразу зьяўляюцца аўтазакі з АМАПам, які пачынае затрымліваць людзей

14

15
Затрыманьні працягваюцца ля гандлёвага цэнтру насупраць Палаца спорту

16

17

18

19
І ўсё ж дэманстрантам удалося сабрацца каля стэлы. Па праспэкце Пераможцаў крочаць ужо дзясяткі тысяч

20

21

22
Від на стэлу з вышыні дае ўяўленьне пра маштаб пратэсту. У гэты момант людзі яшчэ зьбіраліся

23

24
Славутая баскетбалістка Алена Леўчанка размаўляе з калегамі-спартоўцамі

25

26

27

28
Народная творчасьць у сёлетніх пратэстах найлепей выяўляецца ў плякатах

29
Вэтэраны-вайскоўцы з народам

30

31
Марш паўз вуліцу Ігнаценкі, якая злучае Ціміразева з праспэктам Пераможцаў

32

33
Калёна на Ціміразева

34
Шэсьце па Кальварыйскай

35

36

37
А гэта ўжо Раманаўская Слабада

38
Спартовая калёна сярод дэманстрантаў

39

40
Кардон перакрыў вуліцу Янкі Купалы

41
Шэсьце па Нямізе на ўсю шырыню вуліцы

42

43
Шматтысячнае шэсьце мінае Траецкае прадмесьце

44

45

46
Людзі ля помніка Якубу Коласу трымаюць партрэты арыштаваных супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc

47
Сілавікі сталі ў кардоны са спэцтэхнікай на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Казлова, каб не пусьціць шэсьце да плошчы Перамогі

48

49
Частка людзей скіравалася па вуліцы Казлова, дзе адбыліся затрыманьні

50
Калёна на чале зь вядомымі спартоўцамі, якія несьлі расьцяжку «Народ — чэмпіён», некалькі разоў скіроўвалася ў бок блёку сілавікоў і сыстэмы «Рубеж»