Пандэмія каранавірусной інфэкцыі, крушэньне пасажырскага самалёта пад Тэгеранам, выбух у порце Бэйруту, масавыя пратэсты ў Беларусі, аднаўленьне баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху, атручэньне расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага – некаторыя з падзеяў, якія вызначылі 2020 год у сьвеце.
Беларусь і ня толькі. Якія падзеі вызначалі 2020 год

1
Цырымонія разьвітання з іранскім генэралам Касэмам Сулеймані і яго таварышамі ў Тэгеране, якія былі забітыя ў Іраку ў выніку ўдару амэрыканскага бесьпілётніка 6 студзеня 2020

2
Чалавек ратуе каалу з палаючага лесу ў Аўстраліі, 7 студзеня 2020

3
Чалец выратавальнай каманды ідзе сярод абломкаў самалёта, які належаў Міжнародным авіялініям Украіны і быў зьбіты іранскімі вайскоўцамі пасьля ўзлёту з аэрапорта Імама Хамэйні на ўскраіне Тэгерану, Іран, 8 студзеня 2020

4
Экскаватары на будаўнічай пляцоўцы бальніцы для пацыентаў, якія пацярпелі ад ўспышкі COVID-19 ва Ўхані ў цэнтральнай кітайскай правінцыі Хубэй, 24 студзеня 2020

5
Жанчына фатаграфуе сьцяг Вялікай Брытаніі падчас імпрэзаў, прысьвечаных дружбе паміж Бэльгіяй і Вялікай Брытаніяй, у Брусэлі 30 студзеня 2020. Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Эўразьвязу 31 студзеня

6
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп трымае газету USA Today, у якой на першай паласе напісана, што Сэнат апраўдаў яго ў справе аб імпічмэнце, 6 лютага 2020

7
Пасажыр у масцы і поліэтыленавым пакеце пасьля ўспышкі COVID-19, якая пачалася ў кітайскім горадзе Ўхань, выходзіць за межы чыгуначнага вакзалу Шанхаю, 9 лютага 2020

8
70-гадовая мясцовая жыхарка Ларыса Бялецкая стаіць перад шматкватэрным домам, пашкоджаным падчас баёў паміж Узброенымі сіламі Ўкраіны і прарасейскімі баевікамі, у пасёлку Галубоўскі Луганскай вобласьці, 19 лютага 2020

9
Сутычкі з прычыны будаўніцтва новага лягеру для мігрантаў непадалёк ад гораду Мантамадас на востраве Лесбас у Эгейскім моры 25 лютага 2020

10
Ратавальнікі гасяць пажар, выкліканы авіякатастрофай у Карачы, Пакістан, 22 траўня 2020. У выніку трагедыі загінулі 98 чалавек

11
Пратэстоўка і паліцыянт глядзяць адно на аднаго на мосьце ў Новым Арлеане падчас акцыі пратэсту ў сувязі з гібельлю афраамэрыканца Джорджа Флойда ў выніку жорсткага затрыманьня паліцыяй Мінэапалісу. 3 чэрвеня 2020

12
Пахаваньне чалавека, як мяркуецца, памерлага ад COVID-19, на спэцыяльным участку могілак на ўскраіне Санкт-Пецярбургу, Расея, 26 чэрвеня 2020

13
Наведнікі аквапарку пад адкрытым небам Dreamland у Менску 27 чэрвеня 2020, нягледзячы на пандэмію COVID-19. Аквапарк Dreamland лічыцца адным з самых вялікіх аквапаркаў пад адкрытым небам у Эўропе

14
Сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй перад будынкам Нацыянальнай асамблеі Сэрбіі ў Бялградзе 8 ліпеня 2020 падчас акцыі супраць увядзення камэнданцкай гадзіны на выходных, абвешчанай для барацьбы з COVID-19

15
Жанчына паказвае пашкоджаньні ў сваім доме пасьля абстрэлу армянскімі войскамі аднаго з раёнаў Азэрбайджану, 14 ліпеня 2020

16
Паводка пасьля залеваў у Карачы, Пакістан, 26 ліпеня 2020

17
Жыхар Бэйруту ратуе сваю 11-гадовую пляменніцу Ходу неўзабаве пасьля моцнага выбуху ў порце 4 жніўня 2020

18
Дэманстранты і сілавікі падчас акцыі пратэсту пасьля закрыцьця выбарчых участкаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, Менск, 9 жніўня 2020

19
Медыкі ў Омску нясуць расейскага апазыцыянжра Аляксея Навальнага на насілках у машыну хуткай дапамогі на шляху ў аэрапорт перад яго эвакуацыяй у Нямеччыну, 22 жніўня 2020

20
Кандыдат і будучы абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай Джыл падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі ў Нью-Касл, штат Дэлавэр, 5 кастрычніка 2020

21
Людзі зьбіраюцца на плошчы Рэспублікі падчас дэманстрацыі 18 кастрычніка 2020 у Парыжы. Па ўсёй Францыі былі арганізаваныя акцыі ў падтрымку свабоды слова і ў памяць пра забітага настаўніка гісторыі Сэмюэля Паці. Ён быў абезгалоўлены пасьля ўроку, на якім паказаў карыкатуры на ісламскага прарока Мухамэда

22
Мужчына з армянскім нацыянальным сьцягам наведвае манастыр Дадыванк XII-XIII стагодзьдзяў на ўскраіне Кельбаджару ў Нагорным Карабаху, 13 лістапада 2020. Паводле дамовы аб перамір'і, гэтая тэрыторыя перайшла пад кантроль Азэрбайджану