Як доўга жыве кніга? 5, 10, 50 гадоў? Пераважная большасьць кніг мастацкай літаратуры пасьля аднаго сэзону зьнікае з чытацкіх даляглядаў.
Розныя людзі, розныя кнігі, і толькі адна на ўсіх — турма.
Прапануем вам пяць незвычайных выданьняў гэтага году, кожнае зь якіх вартае трапіць у рукі чытача
Розныя па сваёй стылістыцы кнігі аб’ядноўвае прысутнасьць у іх тэкстах дакладнага мейсца і зьменлівага часу, які пакідае па сабе ня толькі зморшчыны на тварах і складкі на кары дрэваў, але трансфармацыі і пераўтварэньні ў жыцьці людзей, часам выродлівыя, часам прыўкрасныя.
Дасьледуючы кропкі скрыжаваньня паэзіі з выяўленчым мастацтвам, неаднойчы даводзілася сустракаць у друку фігурныя вершы, а таксама іншыя спосабы візуалізацыі паэтычнага радка, разьлічаныя на зрокавае ўспрыманьне.
Казкі дзецям у розных формах — празаічнай, паэтычнай, драматычнай — пісалі пачынальнікі новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Цётка, Зьмітрок Бядуля. Іх традыцыі разьвівалі Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, Максім Танк, Васіль Вітка, Артур Вольскі, Павал Місько, Рыгор Барадулін, многа пішуць і літаратары нашага дня.
Чалавек як мінімум тры-чатыры разы праходзіць пэрыяд актыўнага ўспрыманьня казак: у сваім маленстве, у школе на ўроках чытаньня і літаратуры, тады, калі выхоўвае сваіх дзетак, і тады, калі гадуе ўнукаў.
Год таму, 24 красавіка, памёр Алесь Наўроцкі — паэт, мэдык, дысыдэнт. У свой час ён набыў вядомасьць спачатку сьмелымі і арыгінальнымі вершамі, а потым — упартай грамадзянскай пазыцыяй, дзеля якой стаў ахвярай «псыхіятрычных Курапатаў».
«У тым, каб прапасьці, не застацца, ёсьць свая асалода» – піша Ігар Бабкоў.
Пры бяздонным багацьці нашага фальклёру кніг легенд і паданьняў параўнаўча нямнога
У Швайцарыі быў дадаізм, у Францыі — сюррэалізм, у Нямеччыне — экспрэсіянізм, у Італіі — футурызм, у Расеі — таксама футурызм, плюс акмеізм, імажынізм і яшчэ шмат чаго. Былі свае «ізмы» і ў нас, у Беларусі. Але ў сусьвеце пра іх ведаюць мала. Усё ж нашыя «ізмы» — ня масавыя літаратурныя плыні ці кірункі, а пераважна наадварот — індывідуальныя, аўтарскія творчыя мэтады. Яны прадстаўленыя двума-трыма, а часам і адным творцам — тэарэтыкам і практыкам у адной асобе.
Калі сабаку ўсе лічаць сябрам чалавека, дык у выпадку з катом хутчэй наадварот — чалавек з’яўляецца каціным сябрам. Калі, вядома, кот гэтага захоча. Тацяна Барысік — пра дачыненьні катоў і людзей у белліце.
Ганна Янкута — пра іншамоўную беларускую літаратуру.
150-ыя ўгодкі паўстаньня мы сустракаем ува ўнікальных варунках, калі героямі робяць катаў і акупантаў.
Маўклівасьць прысутных побач з чалавекам шматлікіх рэчаў падманлівая. Яны ўтвараюць свой гаманкі сьвет, ад якога часам хочацца пазбавіцца, імкнучыся да стваральнай пустаты, але рукі не падымаюцца разьвітацца з часткай самога сябе...
Беларусь называюць краем азёр. І нічога дзіўнага, калі іх тут — пад адзінаццаць тысяч. Аксана Спрынчан — пра літаратурныя азёры.
ОБЭРИУ (Объединение реального искусства = Аб’яднаньне рэальнага мастацтва) — расейская авангардысцкая літаратурна-мастацкая групоўка, якая існавала ў Ленінградзе ў 1927 — 1931 гадах.
Цалкам адпавядаў сваёй назьве прамінулы сьнежань.Белаю бельлю засьціў ён навакольле — куды ні зірні. Для дзяцей сьнег — гэта санкі, лыжы ды канькі, зайка пад елачкаю ў бялюткім футры. Дарослае жыцьцё вымагае зусім іншых асацыяцыяў — больш разнастайных, але менш аптымістычных.
У апошнія тыдні 2012 году ў беларускай літаратурнай прасторы пачаўся сапраўдны «кніжны бум»: не пасьпела з’явіцца і прачытацца адно выданьне, як за ім ужо сьпяшаецца наступнае.
У 1926 годзе будучы Нобэлеўскі ляўрэат, аўтар «Шошы», Ісак Башэвіс Зінгер, апынуўшыся ў Менску, быў зьдзіўлены і крануты пабачаным і пачутым: на вакзальных шыльдах, у канторах, на вуліцах быў прысутным ідыш.
У хроніках старых літаратурных выданьняў канца 1920 — пачатку 1930-х гадоў можна сустрэць багата паведамленьняў пра кнігі, якія ў той час рыхтавалі да выданьня беларускія паэты. Аднак далёка ня ўсім з гэтых анансаваных зборнікаў было наканавана ўбачыць сьвет...
Літаратурны дэбют — справа больш чым умоўная. Хтосьці робіцца вядомым яшчэ да выхаду сваёй першай кнігі, камусьці ж стаць знакамітым не дапамагаюць і дзясяткі тамоў.
Ці не бальшыня беларусаў, якія прыйшлі да беларушчыны праз кнігу, прыйшлі да яе менавіта праз кнігу Уладзімера Караткевіча. Можна сказаць, што гэта было іх першым каханьнем. У мяне ж першым каханьнем сталіся 6 тамоў Івана Шамякіна 1977–79 гадоў. Ня скажаш, што яно было нешчасьлівае гэтае першае каханьне, але сям’ю я ўжо стварала з кнігамі Уладзімера Караткевіча.
Здані ў цёмным перадкалядным заваконьні, пярэваратні на шляхох запозьненых вандроўнікаў, неразгаданыя лятальныя аб’екты ды дзіўнае трымценьне зорак у вечаровай халадэчы — самыя што ні на ёсьць вабныя сюжэты ў гэтую чарадзейную пару году. У кожнага свой сьпіс піліпаўскіх чытанак. А нехта, мажліва, скарыстае прапановы маладой літаратаркі з Магілёву Тацяны Барысік.
Вось ужо некалькі гадоў у сьвеце не сьціхаюць спрэчкі, ці выжыве папяровая кніга і ці не захопяць электронныя выданьні кніжны рынак. Для Беларусі такая праблема пакуль не стаіць…
Так лёсавызначылася, што коласаўскія зярняткі прарастаюць праз усё маё жыцьцё.
Могілкі для Беларусі — ня проста месца пахаваньня. Гэта месца, дзе захоўваюцца плясты нагэтулькі глыбокія, што працінаюць ці ня ўсю нашу гісторыю з культурай.
Дзе шукаць прытулку для вандроўнай душы? Сьвет такі вялікі, а маленькая чалавечая істота часам ня ведае сваіх сапраўдных памераў.
Слова дажынкі, якое калісьці азначала сьвята традыцыйна-абрадавага кола, зьмяніла свой першасны сэнс. Адбылося тое ў вялікай ступені, дзякуючы адказнаму мерапрыемству агульнарэспубліканскага ўзроўню ў часы, калі нават многія сталыя людзі сярпа на свае вочы не бачылі.
Ганна Янкута прапануе ўспомніць, якія яны — самыя знакамітыя мядзьведзі нашай літаратуры.
Лана Вілебранд — пра пяць кніг беларускіх аўтараў, якія былі выдадзеныя ў Швэцыі ў перакладах менавіта зь беларускай мовы.
Мінула амаль два месяцы, як беларускія ўлады пазбавілі швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана мажлівасьці далейшае працы ў Менску, пасьля чаго дыпляматычнае прадстаўніцтва паўночнаскандынаўскае краіны тут увогуле зачынілася і яе культурніцкія інстытуцыі спынілі ў Беларусі ўсе свае праекты.
Першы знойдзены грыб у народзе раяць пацалаваць. Шмат хто зь беларусаў гатовы і ўсе грыбы перацалаваць, ня толькі першы. А як ты нацалаваўся, наперабіраў, наварыў, насмажыў, насаліў, намарынаваў, насушыў, намарозіў, і няма магчымасьці выбрацца ў лес да новых пацалункаў, дык застаецца адно чытаць кнігі пра грыбы. Найлепшыя грыбныя старонкі можна і пацалаваць, і закусіць.
Ян Максімюк дзеліцца ўражаньнямі пра дэтэктыўны раман Нэле Нойгаўс «Беласьнежка мусіць памерці»
Нарвэскага аўтара дэтэктываў Ю Нэсбё рэклямуюць у кніжным бізнэсе як «новага Стыга Лярсана». Гэта не зусім правільнае параўнаньне. У Нэсбё няма крытыкі «ўстояў капіталістычнага ладу»
Люблю чытаць дэтэктывы. Пастанавіўшы парэкамэндаваць пяць крутасюжэтных кніжак, якія трапілі ў мае рукі цягам апошніх гадоў, я задумаўся над прычынамі гэткай вычварэнскай чытацкай любові.
Ажно сорамна прызнацца — я прачытаў шэсьць першых раманаў гэтага аўтара, а цяпер якраз чытаю «Le Passager», апошні па ліку, дзявяты, які зьявіўся ў 2011 годзе.
Люблю чытаць дэтэктывы. Пастанавіўшы парэкамэндаваць пяць крутасюжэтных кніжак, я задумаўся над прычынамі гэткай вычварэнскай чытацкай любові.
Менавіта дзеля Літаратуры, а таксама дзеля Жыцьця публікуюцца тэксты, якія, як і прыватная размова, верагодна не былі разьлічаны на публічнасьць.
Аксана Спрынчан — пра творы, якія смакуюць чытачы з лыжачкай мёду.
Адныя голасна пяюць «Ня быць скотам», іншыя сумуюць па зноў забароненых «Тутэйшых», трэція спрачаюцца пра прарочую сымболіку радкоў «На Куцьцю», чацьвёртыя вучаць роднай мове каханых па «Явары і каліне», пятыя шукаюць нашчадкаў самога шматкроць закаханага аўтара, шостыя б’юцца за ягоны гонар, а сёмыя знаходзяць забойцаў Паэта. У кожнага ён свой.
У кожнай пары году і чалавечага жыцьця свае кветкі. Спачатку час курасьлепу з сон-травою, пасьля язьміну з шыпшынаю і ўжо перад замаразкамі — валадарства вяргіняў ды бабінага лета. Кветкі ня толькі аздабляюць нашае існаваньне, яны здатныя ўплываць на яго ход. Пра тое — у творах прыгожага пісьменства.
Гэта напраўду нонсэнс, што пісьменьнік такой велічыні пакідае па сабе столькі неапублікаваных твораў.
Невымоўнае, гэта тое, што трэба шукаць, у ім усё і знаходзіцца, — казаў адзін з герояў Эміля Ажара. Гэтае «ўсё» немагчыма памацаць ды перасунуць з месца на месца. Але гэтае «ўсё» пашырае ўнутраную прастору бязьмежна. Ды выпраўляе ў бездарожжа.
Нябёсныя сьвяцілы — тое, без чаго літаратура аніяк абыйсьціся ня можа — што ў сэнсе наўпроставым, што ў пераносным. Яны і асьвятляюць, яны і прыцягваюць, пра іх пішуць. Паглядзім на некаторыя беларускія кнігі, дзе зоркі ёсьць аднымі з найгалоўных герояў.
Для некаторых разгляданых ніжэй аўтараў гэтыя кнігі ня першыя, але — яны дэбютныя ў жанравым пляне.
«Як адзін чалавек можа быць такім непадобным у розных кнігах і творах?..» — такая думка наведвала аўтарку, калі яна перачытвала тэксты народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
Чытаю пераклады, каб набрацца прыгожых словаў і выразаў — прызналася нядаўна адна маладая беларуская перакладчыца ў інтэрвію. Разумная дзяўчына. Я, калі быў малады, рабіў так сама.
«Бяз рук, без сякеры зроблена хата і дзверы» — беларуская народная загадка. Адказ на яе — гняздо. Якія яны, беларускія літаратурныя гнёзды?
Загрузіць яшчэ